Прыватная дабаўка

205За 10 месяцаў бягучага года з падворкаў гаспадароў, на якіх утрымліваюцца каровы, прададзена 1233 тоны малака. Не прыпыняюцца пастаўкі гэтай прадукцыі вяскоўцамі і зараз.
На цяперашні час прыватная дабаўка ў агульны бідон раёна штодзённа складае 2879 кілаграмаў малака. Калі браць гэты паказчык, то ў сярэднім на адну ўласную карову атрымліваецца па 1,3 літра. Але ёсць нямала гаспадароў, якія прадаюць ад сваіх кароў малака намнога больш. Так, у населеных пунктах, якія размешчаны на землях КСУПа “Коленскае”, дзённая здача малака на адну ўласную карову складае 6,3 літра, у ААТ “Людзяневічы” – 4, а ў КСУПе “Бялёў” – 3,1 літра. Хаця варта адзначыць, што, нягледзя-чы на пэўныя поспехі, продаж малака насельніцтвам знізіўся ў параўнанні з папярэднім годам. Цяперашнія вынікі гэтай дзейнасці адпавядаюць 72,5 працэнта да мінулагодняга паказчыка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.