На конкурс у Жлобін

фото: pravda.ru

фото: pravda.ru

Удзел у шаснаццатым абласным конкурсе афганскай песні “Час выбраў нас” прымуць і спевакі з нашага раёна.
Адстойваць гонар Жыткаўшчыны на песенным фестывалі сёлета будуць акампаніятар Жыткавіцкага ГДК Антон Галавач і спявачкі аўтаклуба, вучаніцы СШ №1 райцэнтра Вольга Цырыбка і Анастасія Толкач. Антон, дарэчы, юнак з вельмі пявучай сям’і, праспявае песню “Белая нявеста”, а дзяўчаты – “Вайна”. Нельга не адзначыць, што ў вышэйзгаданым абласным конкурсе жыткаўчане ўдзельнічаюць пастаянна і літаральна з кожнага мерапрыемства вяртаюцца з узнагародамі. Паспяховага выступлення і цяперашнім выканаўцам.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.