Нарыхтоўкай і перапрацоўкай у Жыткавіцкім лясгасе забяспечваюць экспартныя пастаўкі

indexРазам з вырошчваннем і аховай лесу, яго нарыхтоўкай і перапрацоўкай у Жыткавіцкім лясгасе на працягу ўсяго года кіраўніцтва і спецыялісты пад самым пільным кантролем трымаюць такія пытанні як своечасовыя і поўнамаштабныя пастаўкі лесапрадукцыі за мяжу. Гэта адна з асноўных крыніц даходу дзяржаўнай лесагаспадарчай установы. Да таго ж доля экспарту ў агульнай вытворчасці прадукцыі тут складае каля 35 працэнтаў.

На прадпрыемстве настойліва працуюць над выпускам новай прадукцыі і пашырэннем рынкаў збыту яе за мяжою. У бягучым годзе, напрыклад, распачалі выпуск такой новай прадукцыі, як дранка паліўная. Яна з поспехам рэалізуецца на экспарт у Польшчу. Дарэчы, на гэту краіну прыпадае 50 працэнтаў паставак, што адпраўляюць за мяжу. А далей ідуць такія краіны як Літва, Германія, Латвія, Бельгія, Нідэрланды, Данія.
За 11 месяцаў 2014 года лясгасам было рэалізавана экспартнай прадукцыі на 1 мільён 528 тысяч долараў. Аўтатранспартам краін-спажыўцоў і беларускім чыгуначным транспартам на экспарт адгружаюцца, акрамя дранкі, піламатэрыялы абразныя сушаныя, нарыхтоўкі для еўрападдонаў, балансы сасновыя, брыкеты паліўныя, тэхналагічная сыравіна і г.д.
Сяргей Вечаровы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.