Павялічыўся продаж малака

282На 128 працэнтаў штодзённа павялічыўся продаж малака з сельгаспрадпрыемстваў раёна перапрацоўшчыкам у параўнанні з мінулагоднім перыядам. Летась працаўнікі ферм за день на малочны камбінат прадавалі больш за пяцьдзесят дзевяць тон малака, цяпер гэты паказчык складае больш за 76 тон.
Значны ўклад у малочную справу ўносяць жывёлаводы акцыянернага таварыства “Тураўшчына”. Штодня з ферм гэтай гаспадаркі паступае на перапрацоўку амаль трыццаць тры тоны малака. Прырост да мінулагодняга дзённага паказчыка складае 130 працэнтаў. Значна прыбавілі з рэалізацыяй малака і працаўнікі ферм акцыянерных таварыстваў “Людзяневічы” (136 працэнтаў) і “Прыазёрскае-Агра” (131 працэнт). Палепшыўся і агульнараённы паказчык таварнасці малака — ён дасягнуў 90 працэнтаў.
Сяргей Белка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.