Плён малаказдатчыкаў

indexПрыватныя гаспадары ў Дзякавіцкім сельсавеце, якія трымаюць на сваіх падворках кароў, заўсёды былі актыўнымі малаказдатчыкамі. Не парушана гэтая добрая традыцыя і сёлета.
З пачатку бягучага года ўладальнікі кароў прадалі дзяржаве 306 тон малака. У разліку на адну прыватную рагулю гэта складае 1014 кілаграмаў малака. Поспеху ў гэтай дзейнасці спрыяе выдатная работа малаказборшчыка Таццяны Міхневіч. На яе працу не паступае нараканняў ад насельніцтва, бо жанчына своечасова праводзіць разлікі з людзьмі за прададзеныя лішкі малочнай прадукцыі, своечасова іх збірае і дастаўляе на перапрацоўку. Варта адзначыць, што вяскоўцы ў Дзякавіцкім сельсавеце не толькі актыўна прадаюць малако дзяржаве, але і маладнячок буйной рагатай жывёлы мясцовай гаспадарцы. Сёлета на грамадскую ферму паступіла 27 цялят з прыватных падворкаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.