У госці да Дзеда мароза

525З дваццаць пятага снежня распачне сваю працу раённая сядзіба Дзядулі Мароза. Размесціцца гэтае казачнае царства ў Ляхавіцкім сельскім клубе народнай творчасці.
Работнікі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі пастараліся, каб месца пражывання Дзеда мароза выглядала прыгожа і незвычайна. Таму ў будынку зроблены рамонт, пакоі размалявалі дзівоснымі карцінамі, навялі парадак і на прылягаючай тэрыторыі. Чакае наведвальнікаў і насычаная святочная праграма. Яна ўключае ў сябе тэатралізаваныя прадстаўленні, гульні, забавы, песні і танцы каля ялінкі, частаванне гарачым чаем з булкамі і многае іншае. Жыткавіцкая сядзіба Дзеда Мароза будзе прымаць гасцей да шостага студзеня.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.