У сельгаспрадпрыемствах раёна вядуць работы па вывазцы арганікі

1Дзякуючы спрыяльным умовам надвор’я ў сельгаспрадпрыемствах раёна актыўна вядуць работы па вывазцы арганічных угнаенняў. З запланаваных 278 тысяч тон на палеткі ўжо дастаўлена амаль сто сорак пяць тысяч.
Вынікова працуюць на трасах урадлівасці працаўнікі адкрытага акцыянернага таварыства “Тураўшчына”, якія вывезлі на палі больш васьмідзесяці тысяч тон арганікі. Больш чым на палову з вызначаным заданнем вывазкі ўгнаенняў справіліся ў КСУПе “Бялёў”. А вось у акцыянерным таварыстве “Прыазёрскае-Агра” не толькі плённа працуюць па дастаўцы арганікі на палеткі, але і на ўнясенні яе ў глебу. Гэтую важную справу тут выканалі больш чым на трэць ад запланаванай колькасці. Нядрэнна працуюць на ўнясенні арганічных угнаенняў і механізатары акцыянернага таварыства “Тураўшчына”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.