Задаволены работай спецыялістаў МВУ “Жыткавічыміжрайгаз”

457Задаволены працай старшыні Ленінскага сельвыканкама Васіль Нямчэня і пярвічнай ветэранскай арганізацыі сельсавета Ада Рудзінская работай спецыялістаў МВУ “Жыткавічыміжрайгаз”.
У Ленінскім сельскім Савеце работнікі гэтага прадпрыемства дастаўляюць балонны газ у адзінаццаць населеных пунктаў. І нягледзячы на гэтыя абставіны і вялікі аб’ём работы, жыткавіцкія газавікі працуюць вельмі зладжана. Ад людзей на іх работу не паступіла ні аднаго наракання. Ветліва і падрабязна даюць кліентам неабходную інфармацыю, калі будзе дастаўлены гаспадару балон, які яго кошт, прыёмшчыцы заказаў С. Федарэнка і Н. Галавач. Не дапускаюць парушэнняў па дастаўцы газа такія спецыялісты як Уладзімір Саўчыц і Рыгор Пракаповіч. Гэта вельмі спрактыкаваныя работнікі, бо падчас свайго прыезду яны не толькі памяняюць балон, але і ўважліва агледзяць пліту, ухіляць адразу ў ёй дробныя няспраўнасці. Паспяховую дзейнасць працаўнікоў газавай галіны раёна арганізуе дырэктар прадпрыемства Іван Купрацэвіч, таксама добры спецыяліст, які дакладна ведае патрэбы людзей і накіроўвае свой калектыў на бездакорнае іх вырашэнне.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.