Малако казну папаўняе

indexСпачатку бягучага года ў параўнанні з леташнім перыядам на 148 працэнтаў павялічылі продаж малака перапрацоўшчыкам працаўнікі ферм акцыянернага таварыства “Тураўшчына”. На цяперашні час з сельгаспрадпрыемства штодзённа паступае на малочны камбінат больш за 40 тон прадукцыі.
Значны ўклад у агульны бідон уносяць работнікі і спецыялісты малочнатаварных ферм і комплексаў “Верасніца”, “Казаргаць”, “Казаргаць-2”, “Новая Казаргаць”, дзе зараз адны з самых высокіх надояў. Дарэчы, больш за палову малака, што пастаўляецца на перапрацоўку, залічваецца высокім гатункам экстра.
Варта сказаць, што ў студзені вынікова па вытворчасці і рэалізацыі малака працуюць не толькі жывёлаводы ААТ “Тураўшчына”. Важкія прыбаўкі малочнай прадукцыі таксама маюць аператары машыннага даення акцыянерных таварыстваў “Прыазёрскае-Агра” і “Людзяневічы”. Уся дзённая пастаўка малака з грамадскіх ферм раёна на перапрацоўку складае амаль 88 тон, што на 28 працэнтаў больш чым на такі час летась. Прычым дзённы надой у гаспадарках набліжаецца да 100 тон.
Сяргей БЕЛКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.