“Маладосць – гэта мы”

111Занальны тур абласнога конкурса на лепшую арганізацыю дыскатэчных маладзёжных праграм стартаваў у горадзе Калінкавічы.
У барацьбе за перамогу ў ім і выхад у фінал пазмагаецца і наша зямлячка. Свае напрацоўкі на адборачным этапе ад раёна прадставіць культработнік Марына Сакалоўская з Тураўскага гарадскога Дома культуры. Яна таленавіты спецыяліст, неардынарны, да сваёй работы падыходзіць творча. Таму будзем спадзявацца, што ў Марыны атрымаецца выйсці ў заключны этап конкурсу.
Сяргей МІКАЛАЕЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.