Унясенне калійных угнаенняў распачалі ў акцыянерным таварыстве “Людзяневічы” і аддзяленні “Хлупін”

387Унясенне калійных угнаенняў пад сяўбу яравых культур распачалі ў акцыянерным таварыстве “Людзяневічы” і аддзяленні “Хлупін”.
Мясцовыя працаўнікі выканалі гэтую работу амаль на тысячы гектарах палеткаў, заправіўшы глебу амаль сотняй тон калійных тукаў у дзеючым рэчыве. Не спыняюцца ў гаспадарках работы і па вывазцы і ўнясенню арганікі. Пры плане 278 тысяч тон яе вывезена 179,6 тысячы тон, унесена ў глебу гэтых угнаенняў 65,5 тысячы тон. Нядрэнна працуюць з арганікай у акцыянерных таварыствах “Тураўшчына”, “Прыазёрскае-Агра”, “Людзяневічы”, КСУПах “Чырвоны Бор” і “Коленскае”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.