Радуюць гадаванцы прывагамiВалянціну Белка і Алу Матарас

Изображение 006Вялікі і важны ўчастак работы ў жывёлаводаў акцыянернага таварыства “Тураўшчына” Валянціны Белка і Алы Матарас. Удзвюх яны даглядаюць больш за дзве сотні маленькіх цялят. Жанчыны стараюцца працаваць так, каб гадаванцы радавалі іх высокімі прывагамі.
Выконваць асноўную вытворчую задачу Валянціне Уладзіміраўне і Але Уладзіміраўне дапамагае вялікі практычны вопыт. Як ні кажы, а па тры дзясяткі гадоў адпрацавалі ў жывёлагадоўлі. За гэты час ў сельгасвытворчасці Тураўшчыны адбылося нямала змен, звязаных з рэарганізацыямі гаспадарак. Але гэтыя перамены ніколькі не закраналі асноў працы жанчын-жывёлаводаў, бо сваю задачу яны бачаць у адным: добра накарміць і своечасова напаіць групы замацаваных за імі цялятак, каб у іхніх стойлах заўсёды было падаслана свежай саломай і было суха. Спрактыкаванасць і працавітасць аператараў па вырошчванні маладняку дае свой плён. Напрыклад, за студзень сярэднясутачныя прывагі іх гадаванцаў дасягалі амаль кілаграма. Упэўнены цялятніцы, што і за люты іх вытворчае дасягненне будзе не горшым.
— Адыгрывае ў гэтым значную ролю тое, што ў гаспадарцы маецца дастатак розных кармоў: канцэнтратаў, малака, зерня, а мы ўжо пільна сочым, каб цяляты атрымалі іх згодна з рацыёнамі, — расказваюць жанчыны. — Канечне, праца нялёгкая, многія аперацыі даводзіцца выконваць уручную, але, калі бачыш вынік, то і настрой узнімаецца, хочацца мець яшчэ лепшыя паказчыкі.
Несумненна, што такой сялянскай цягавітасці і неабыякавасці працаўніц да даручанай справы можна толькі шчыра пазайздросціць. Вось, так бы мовіць, старая закваска характараў, якую немагчыма змяніць, калі размова заходзіць пра асноўную дзейнасць Таму і працуюць жывёлаводы Валянціна Белка і Ала Матарас заўсёды вынікова. Па-іншаму ў іх не атрымліваецца.
Сяргей БЕЛКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.