Аб’ёмы палявых работ у акцыянерным таварыстве “Прыазёрскае-Агра” ыткавіцкага раёна на гэтую вясну немалыя

203Але ўсе вытворчыя заданні тут імкнуцца выконваць у лепшыя тэрміны. Уносіць у гэтую пачэсную справу свой уклад і механізатар Сяргей Рагалевіч, які з пачатку пасяўной кампаніі старанна працуе на ворыве. Па словах першага намесніка дырэктара сельгаспрадпрыемства Уладзіміра Ткачова, механізатар за дзень на сваім участку ён перавыконвае дзённую норму ў 1,5 раза.

Прыемна было назіраць за Сяргеем, як ён выводзіў на полі чарговую новую баразну. З кожным праходам яго  “Беларуса” з плугам шырэй і шырэй станавілася палоска свежаўзаранай раллі, якую адразу ж асвойвала незлічоная колькасць чаек. Такіх працаздольных і высокапрафесійных механізатарскіх кадраў як Рагалевіч у сельгаспрадпрыемстве маецца нямала. Менавіта яны і робяць пагоду ў гэтыя дні на палях.

— Мы справіліся з сяўбой ранніх каласавых, заканчваем другую падкормку азімых зерневых культур, рыхтуем  глебу,  сеем кукурузу і аднагадовыя культуры, — пералічвае цяперашнія клопаты  намеснік дырэктара па раслінаводству Панцялей Качанжы.

Што зроблена і робіцца вельмі шмат мясцовымі земляробамі на палетках, сведчаць і паказчыкі, якія характарызуюць  ход палявых работ. Раннімі каласавымі засеялі больш за тысячу гектараў. Азімую збажыну падкармілі мінеральнымі тукамі  першы і другі раз амаль на двух тысячах гектараў. Больш чым на двух тысячах трохстах гектарах праведзены падкормкі шматгадовых траў, сенакосаў і выпасаў. Плённа ў гаспадарцы працуюць і з арганічнымі ўгнаеннямі. Пад сяўбу яравых культур іх унесена амаль сорак тысяч тон пры заданні трыццаць пяць тысяч.

Несумненна, што пагодныя ўмовы спрыялі бягучай вясной земляробам акцыянернага таварыства ў правядзенні палявых работ. Але нельга адмаўляць у гэтым і старанне мясцовых механізатараў, спецыялістаў, кіраўніцтва гаспадаркі, якія самааддана на розных участках пасяўнога канвеера выконвалі свой пачэсны абавязак.  Вытворчыя здабыткі працаўнікоў сельгаспрадпрыемства, якіх яны дабіліся на веснавых палетках, адны з самых лепшых у раёне. Выдатна папрацавалі на падкормках азіміны такія механізатары як Дзмітрый Шараевіч, Сяргей Макарэвіч, Вадзім Макарэвіч. На пагрузцы арганікі вызначыліся Міхаіл Бакуновіч і Генадзь Купрацэвіч, а на ўнясенні арганічных угнаенняў Аляксандр Юхневіч. Галоўным жа сейбітам яравых культур у гэтым годзе стаў Сяргей Агіевіч. Увогуле, кожны механізатар імкнуўся выконваць даручаную яму справу найлепшым чынам. Падмурак для паспяховай працы ў гаспадарцы закладвалі яшчэ зімой у рамонтных майстэрнях, калі рыхтавалі тэхніку. І зрабілі гэтую справу вельмі якасна. Цяпер у гаражы на прыколе з раніцы да позняга вечара не ўбачыш ні аднаго трактара, ні аднаго пасяўнога або глебаапрацоўчага  агрэгата. Тэхніка без паломак увесь светлавы дзень працуе ў полі.  Тым больш што спраў на палетках не меншае. Толькі адной кукурузы  работнікам акцыянернага таварыства “Прыазёрскае-Агра” патрабуецца пасеяць 2650 гектараў. А наперадзе яшчэ ўвесь комплекс доглядных мерапрыемстваў за пасевамі. Таму і не спыняецца праца ні на хвіліну, бо корміць селяніна не толькі летні, але і веснавы дзень.

Поспехі, як вядома, заўсёды прыходзяць да руплівых гаспадароў. У акцыянерным таварыстве “Прыазёрскае-Агра” гэтую прапісную ісціну засвоілі даўно і трывала.   Таму і вядуцца ўсе палявыя работы ўпэўнена і ў патрэбным рытме, каб зямля восенню аддзячыла высокім ураджаем.

Сяргей Белка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.