Больш за дваццаць гадоў аддаў лясной гаспадарцы ляснік Людзяневіцкага лясніцтва Уладзімір Радчэня

9Любуючыся своеасаблівасцю, непаўторнай прыгажосцю нашых лясоў, пасадак, мала хто задумваецца пра тое, якіх намаганняў каштуе захаваць і прымножыць гэтае прыроднае багацце.

На жаль, людзі, якія гэта ствараюць і лічаць сваім абавязкам такую пачэсную справу, застаюцца, як гаворыцца, за кадрам. Менавіта такім сумленным чалавекам з’яўляецца ляснік Людзяневіцкага лясніцтва Уладзімір Радчэня, які больш за дваццаць гадоў аддаў  лясной гаспадарцы. За гэты час сотні гектараў лесу пасаджана рукамі гэтага працавітага лесавода. Агульная плошча лесу, які прымнажае і ахоўвае  Уладзімір Якаўлевіч, складае 951 гектар. Лесавод адносіцца да гэтай справы вельмі адказна. Ён з тых, хто вельмі любіць прыроду і таму ні разу не пашкадаваў аб сваім выбары. Аддадзены ён сваёй справе і сёння. Адсюль  павага і заслужаны аўтарытэт у калектыве.

Аляксандр КІЦУРА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.