Да завяршэння набліжаюцца ў Жыткавіцкім раёне работы па падкормцы азімых культур мінеральнымі тукамі

112Вынікова  і хутка на гэтым участку сельгасканвеера спрацавалі спецыялісты акцыянерных таварыстваў “Прыазёрскае-Агра” і “Людзяневічы”, якія ўжо завяршылі гэтую работу поўнасцю.

Лічаныя гектары азіміны засталося падкарміць і земляробам КСУПа “Коленскае”. У раёне другая падкормка мінеральнымі тукамі палеткаў з азімымі культурамі праведзена больш чым на дзевяці з паловай тысячах гектараў з 11371, што складае 84 працэнты да задання.

Дарэчы, на палях з азімінай работнікі сельгаспрадпрыемстваў распачалі яшчэ адзін важны этап доглядных мерапрыемстваў – хімпраполкі. Неабходныя для правядзення гэтага агратэхнічнага прыёму машыны вывелі на свае палеткі механізатары КСУПа “Бялёў” і ААТ “Людзяневічы”. Усяго хімпрэпаратамі азімыя культуры ў раёне запланавана апрацаваць на 4646 гектарах.

Сяргей Белка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.