Марыі Хамляк, аператару машыннага даення малочнатаварнага комплекса АТ «Тураўшчына», давялося займацца рознымі справамі

12Марыі Хамляк у сваім жыцці давялося займацца рознымі справамі. Але ўсюды жанчына старалася выконваць абавязкі сумленна, каб у яе адрас не паступала нараканняў. Гэтага прынцыпу ў сваёй рабоце яна цвёрда трымаецца і на новым месцы працы.

Зараз Марыя шчыруе аператарам машыннага даення на малочнатаварным комплексе ў акцыянерным таварыстве “Тураўшчына”. Гэты вытворчы аб’ект у сельгаспрадпрыемстве ўступіў у строй зусім нядаўна.  Таму запоўнілі яго  цялушкамі. Зараз распачаліся масава іх расцёлы, і аператарам машыннага даення патрабуецца іх добра раздаіць, каб у далейшым прадуктыўнасць жывёлы была высокай. Вось на такім адказным участку і працуе Марыя Хамляк. У яе на раздоі знаходзіцца больш за сотню галоў цялушак. Іх даенне ажыццяўляе спецыяліст тройчы на дзень. Таму і малака атрымлівае ад сваіх гадаванцаў нямала. Некаторыя з іх за адну толькі дойку даюць па пятнаццаць кілаграмаў прадукцыі.

Аператар машыннага даення вельмі задаволена, што ёй выпала працаваць на такой сучаснай “фабрыцы” па вытворчасці малака, якая аснашчана сучасным абсталяваннем, і дзе многія працэсы механізаваны. А яшчэ Марыю Хамляк радуе, што на комплексе падабраўся дружны калектыў, для ўсіх людзей маюцца цудоўныя бытавыя ўмовы. Усё гэта настройвае жывёлавода на дасягненне высокіх надояў. І аператар спадзяецца, што на новым комплексе яны стануць паўсядзённай нормай.

Сяргей БЕЛКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.