Прадстаўнікі раённай улады наведалі храм Параскевы Пятніцы горада Жыткавічы падчас пасхальнага богаслужэння

41Прадстаўнікі раённай улады наведалі храм святой вялікапакутніцы Параскевы Пятніцы падчас пасхальнага богаслужэння.

Апоўначы, 11 красавіка, у царкве святой Параскевы Пятніцы сабралася шмат праваслаўных хрысціян. Святочнае велікоднае богаслужэнне праводзіў благачынны Тураўскай царкоўнай акругі, настаяцель храма святой вялікапакутніцы Параскевы Пятніцы, протаіерэй Генадзь Хаткевіч. На гэтым мерапрыемстве прысутнічалі разам са шматлікімі прыхажанамі старшыня раённага Савета дэпутатаў Ніна Рамановіч, намеснікі старшыні райвыканкама Валерый Рагалевіч і Сяргей Савіч, а таксама спецыялісты райвыканкама.

— Вялікдзень — эта свята святаў і ў гэтыя велікодныя дні хрысціяне з асаблівым пачуццём прыходзяць у храм. Да любові і ўсёдаравання ў гэты Вялікі дзень заклікае нас святая царква, — адзначыў ён у сваёй прамове. Генадзь Хаткевіч таксама пажадаў праваслаўным хрысціянскай надзеі, духоўнай радасці, маральнага і цялеснага здароўя.

У сваю чаргу цёпла павіншавала вернікаў са святам Вялікага дня і старшыня райсавета Ніна Рамановіч.  Затым Ніна Мікалаеўна ўручыла прывітальны адрас і падарунак настаяцелю храма Генадзю Хаткевічу. І ў сваёй кароткай прамове нагадала прысутным, што свята Вялікадня па традыцыі кожны год з радасцю і надзеяй чакаюць усе людзі — і старыя, і малыя. Пажадала здароўя і добрага настрою.

Акрамя гэтага, дэлегацыя Жыткавіцкага раённага выканаўчага камітэта прысутнічала на начной літургіі і прыняла ўдзел у хрэсным ходзе.

Аляксандр КІЦУРА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.