РУП «Белпошта» разам з рэдакцыяй дзіцячых часопісаў «Я МЕДЫЯ» аб’явілі конкурс малюнкаў і славеснага апісання пад назвай «Хто стукае ў дзверы да мяне?»

36З нагоды 20-годдзя прадпрыемства і Года моладзі РУП “Белпошта” разам  з рэдакцыяй дзіцячых часопісаў “Я МЕДЫЯ” аб’явілі конкурс малюнкаў і славеснага апісання пад назвай “Хто стукае ў дзверы да мяне?”. Конкурс працягнецца да 15 жніўня бягучага года. Прыняць удзел у ім могуць дзеці і моладзь ва ўзросце ад шасці да васямнаццаці гадоў. Праводзіцца гэтае мерапрыемства будзе па дзвюх намінацыях.

У першай намінацыі “мастакі” ўдзельнікам неабходна намаляваць добрага і вясёлага паштальёна, прыдумаць яму імя і патлумачыць свой выбар. На конкурс будуць прымацца работы, якія выкананы на шчыльнай белай паперы фармата А4. Таксама малюнак павінен быць зроблены гуашшу, акварэллю ці каляровымі алоўкамі. Праявіць выдумку і фантазію канкурсантам спатрэбіцца і ў другой намінацыі “Фантазёр”. У сваёй рабоце ўдзельнік павінен будзе стварыць падрабязны славесны партрэт паштальёна ( на аркушы паперы са сшытка), прыдумаць яму імя і растлумачыць свой выбар.

Для ўдзелу ў конкурсе патрэбна запоўніць заяўку і накіраваць яе разам з конкурснай работай да 15 жніўня гэтага года ўключна на адрас: а/я “Белпошта”, 220050 г. Мінск. Вынікі конкурса будуць падведзены ў верасні. Журы выявіць пераможцаў і прызёраў ва ўсіх абласцях  і ў горадзе Мінску па кожнай намінацыі.  Канкурсанты, заняўшыя першае, другое і трэцяе месцы, будуць узнагароджаны дыпломамі, каштоўнымі падарункамі і грашовымі прэміямі. Вынікі мерапрыемства будуць надрукаваны на сайце паштовага прадпрыемства.

Сяргей Мікалаеў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.