Сельгаспрадпрыемствы Жыткавіцкага раёна распачалі закуп цялят у насельніцтва

113На цяперашні час гэтай дзейнасцю заняты тры гаспадаркі.

Так, акцыянернае таварыства “Тураўшчына” набыло ў гаспадароў 54 галавы маладняку буйной рагатай жывёлы, акцыянернае таварыства “Прыазёрскае-Агра” – 27 і камунальнае сельгаспрадпрыемства “Коленскае” – тры. Не спыняецца ў раёне і закуп малака з прыватных гаспадарак. Яго ажыццяўляюць прадпрымальнікі. Найбольш актыўныя малаказдатчыкі пражываюць  на тэрыторыі ААТ “Прыазёрскае-Агра”, якія штодзённа прадаюць дзяржаве тону сырадою. Усяго ж у агульны бідон уладальнікі кароў раёна штодзённа дадаюць больш двух тон малака.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.