Селькія Саветы Жыткавіцкага раёна прымалі ўдзел у першынстве раёна па валейболу

7У канцы сакавіка прайшло першынство раёна па валейболу сярод мужчын у рамках круглагадовай спартакіяды гарсельвыканкамаў. У спаборніцтвах удзельнічалі шэсць каманд.

Фінал саперніцтва адбыўся ў спартыўнай зале трэцяй гарадской школы. Абыграўшы па чарзе валейбольныя дружыны з Верасніцкага і Чырвоненскага сельскіх Саветаў, каманда Азяранскага сельсавета стала пераможцай турніру. Другое месца заваявалі валейбалісты з Верасніцы, а трэцяе — з Чырвонага.

Таксама прайшлі валейбольныя баталіі і ў аграгарадку Верасніца. Удзел у іх прынялі каманды з горада Турава, НПС “Тураў” і Глушкавічаў. Тут пераканаўчую перамогу атрымалі госці, валейбалісты з Лельчыцкага раёна. Лепшымі ігракамі гэтага саперніцтва сталі Уладзімір Вярэніч (каманда горада Турава), Аляксандр Русы (НПС “Тураў”) і Аляксандр Коваль  (Глушкавічы). Думаецца, што доўга чакаць новых спартыўных спаборніцтваў паміж дружынамі гарсельвыканкамаў не прыйдзецца. Усё ж спартакіяда паміж імі доўжыцца цэлы год.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.