Станоўчыя здабыткі дасягнуты Жыткавіцкім маторабудаўнічым заводам за першы квартал 2015 года

5Нягледзячы на ўсе цяжкасці эканамічнага кшталту на Жыткавіцкім маторабудаўнічым заводзе за першы квартал 2015 года тэмп росту выручкі ад рэалізацыі прадукцыі ў разліку на аднаго занятага ў параўнанні з адпаведным перыядам папярэдняга года склаў 109,2 працэнта. па тэмпу росту выпрацоўкі па валаваму дабаўленаму кошту на аднаго працуючага гэты паказчык склаў 106,3 працэнта.

Станоўчыя здабыткі дасягнуты і па некаторых другіх немалаважных пазіцыях. Так, суадносіны экспарту тавараў і аб’ёмаў прамысловай вытворчасці склалі 44,1 працэнта, а суадносіны экспарту тавараў з паслугамі і аб’ёмаў прамысловай вытворчасці – 50,5 працэнта. Сальда па знешнеэканамічнай дзейнасці з паслугамі атрымана на ўзроўні 457,2 тысячы долараў ЗША. Пры даведзеным заданні “мінус” 7 працэнтаў паказчык па энергазабеспячэнні склаў “мінус” 7,9.

За студзень-сакавік 2015 года аб’ём адгружанай працукцыі ў краіны далёкага замежжа вырас практычна ў 2 разы і склаў 2,2 мільярда беларускіх рублёў. Ажыццяўляліся адгрузкі прадукцыі ў Егіпет, заключана дамова з В’етнамам. Вядуцца перамовы аб пастаўках помпавых шасцярон у Пакістан.

Сяргей ВІЛЬЧЫК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.