Сялянская гаспадарка М.Р. Шруба ў ліку найбольш эфектыўна працуючых сельгаспрадпрыемстваў у нашай краіне

4Гэтага курсу калектыў намераны трымацца і ў далейшым сваім развіцці. І стаўку тут робяць на жывёлагадоўчую галіну.

— Мы аднавілі вытворчасць малака, — расказвае Міхаіл Шруб. — На цяперашні час на Тураўскі малочны камбінат прадаем амаль пяць тон малака. Усё яно перапрацоўшчыкамі прымаецца гатункам “экстра”. Ад кожнай каровы надойваем за суткі больш пятнаццаці кілаграмаў малака. У бліжэйшых планах давесці гадавы надой ад каровы больш шасці тон.

9Наведванне малочнатаварнай фермы фермера паказала, што справіцца з пастаўленай задачай мясцовым жывёлаводам па сілах. Ферма зроблена, так бы мовіць, па апошняму слову тэхнікі. Даільная зала аснашчана сучасным абсталяваннем замежнай вытворчасці, на якім адначасова можна даіць трыццаць шэсць кароў. Маюцца  не толькі добрыя ўмовы для працы жывёлаводаў, але і бытавыя. У даільным блоку абсталяваны пакой для прыёму ежы і адпачынку з мікрахвалевай печкай, халадзільнікам, кухонным гарнітурам. Ёсць раздзявалкі і душавыя санвузлы. Усюды пануюць чысціня і парадак, якія падтрымліваюць самі работнікі фермы.

6Добра пачувае ў рэканструяваных памяшканнях і жывёла, якая ўтрымліваецца на мяккай саламянай падсцілцы. Для нованароджаных цялят збудавана неабходная колькасць клетак-домікаў. Дастатак кармоў і дазваляе дабівацца добрых вынікаў. Напрыклад, прывагі даходзяць да кілаграма. А гэта прамое сведчанне ўмення працаваць тэхналагічна. Што тут казаць, тыя ж каровы ў гаспадарцы вырасцілі самі з цялят, якіх закупілі ў насельніцтва.

— Цяпер на нашай ферме ацялілася амаль чатырыста галоў цялушак, — расказвае Міхаіл Рыгоравіч. — Да канца года мы будзем мець тысячу галоў дойнага статка, а ўсяго пагалоўя  буйной рагатай жывёлы тры тысячы. Каб яго карміць згодна з тэхналагічнымі патрабаваннямі, гаспадарцы неабходна па нашых разліках дадаткова не меней паўтары тысячы гектараў зямлі. Гэта дазволіць  гаспадарцы давесці валавую вытворчасць малака да шасці тысяч тон у год, а ялавічыны — да чатырохсот.

Калі малочная жывёлагадоўля сялянскай гаспадаркі толькі робіць першыя ўпэўненыя крокі ў сваім развіцці, то свінагадоўля ўжо паказвае стабільныя вынікі работы. За мінулы год сельгаспрадпрыемствам прададзена 1150 тон свініны.  І спыняцца на гэтым не збіраюцца. На свінакомплексе, пабудаваным па чэшскім узоры, мяркуецца сярэднегадавы абарот жывёлы давесці да дванаццаці тысяч галоў.

5Сялянская гаспадарка М. Р. Шруба ўпэўнена трымае лідарства і ў раслінаводстве. Сярэдняя ўраджайнасць зерневых летась склала больш за семдзясят цэнтнераў з гектара, агародніны атрымана амаль пяцьсот цэнтнераў, а бульбы – 420. Вырашаны ў сельгаспрадпрыемстве і пытанні па захоўванні вырашчанай агародніны. За кароткі тэрмін  для гэтага пабудавана сучаснае сховішча на 12 тысяч тон.  Дзейнічае і цэх па перадпродажнай апрацоўкі агародніны, які ўключае ў сябе сартыроўку, мыйку і фасоўку таварнай прадукцыі. Зараз абсталяванне працуе на поўную загрузку, бо за агароднінай да фермера едуць не толькі пакупнікі з нашай краіны, але і з розных гарадоў суседняй Расіі. Штодзённа адгружаецца  ад сямідзесяці да ста тон агародніны.Толькі на экспарт у Расійскую Федэрацыю сялянская гаспадарка адправіла ўжо ў бягучым годзе  1700 тон прадукцыі, а гэта больш за восемдзесят вялікагрузных  фур. Выручка ад гэтай дзейнасці склала 750 тысяч долараў. Дынаміцы продажу садзейнічае і тое, што сялянская гаспадарка завязала цесныя партнёрскія сувязі з буйнымі гандлёвымі сеткамі. Таму плануецца сёлета вырасціць агародніны і бульбы амаль пятнаццаць тысяч тон. У гэтыя веснавыя дні мясцовыя механізатары прыкладваюць сваё старанне, каб дабіцца пастаўленай мэты.

Высокія вытворчыя здабыткі пазітыўна адбіваюцца і на эканамічных паказчыках.  За апошнія два з паловай гады на развіццё сваёй гаспадаркі фермер патраціў больш за дзесяць мільёнаў долараў як уласных сродкаў, так і камерцыйных крэдытаў. Менавіта за гэтыя грошы праведзена мадэрнізацыя і рэканструкцыя многіх вытворчых аб’ектаў, уведзены ў лік дзеючых новыя, тыя ж даільны блок, цэх забою жывёлы, агароднінасховішча і іншыя, набыта некалькі дзясяткаў адзінак сучаснай тэхнікі і іншага абсталявання. Ды і іншым фінансавым паказчыкам, якіх дабіўся калектыў сялянскай гаспадаркі за мінулы год, можна толькі пазайздросціць. Выручка павялічылася летась на 93 працэнты і склала 80 мільярдаў рублёў. У бюджэтныя і пазабюджэтныя фонды пералічана сялянскай гаспадаркай звыш дзесяці мільярдаў рублёў падаткаў і плацяжоў. На аднаго працаўніка выручка перавысіла 60 тысяч долараў. Рэнтабельнасць узнялася да 24 працэнтаў. Сярэднямесячны заробак складае сем мільёнаў рублёў. А яшчэ кожны рабочы фермерскай гаспадаркі атрымлівае значны сацыяльны пакет, куды ўваходзяць збожжа, бульба, агародніна, мяса свініны. Усе працаўнікі на час работ забяспечваюцца гарачым харчаваннем. Міхаілу Шрубу вельмі імпануе, што на 125 яго работнікаў і спецыялістаў прыходзіцца 118 дзяцей ва ўзросце да васемнаццаці гадоў. А гэта першая прыкмета таго, што калектыў фермерскай гаспадаркі даволі малады, а значыць і вельмі дзеяздольны. Несумненна, што і гэтая акалічнасць дазваляе кіраўніку гаспадаркі М.Р. Шрубу з аптымізмам глядзець у будучыню, паспяхова развіваць вытворчасць і мацаваць эканоміку. Менавіта працаздольнасць эканомікі залежыць у многім ад кадравага патэнцыяла. І Міхаіл Шруб грунтоўна падыходзіць да кожнай справы, калі бярэцца за нешта, абавязкова зробіць гэта найлепш, чаго і патрабуе ад сваіх падначаленых.

Сяргей БЕЛКА.

Фота Аляксандра КІЦУРЫ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.