Сёлета грамадскі агарод Жыткаўшчыны зойме 840 гектараў

8Першыя пасадкі ў ім ужо зрабілі працаўнікі акцыянернага таварыства “Тураўшчына”.

У гаспадарцы пасеялі цыбулю і моркву на 25 гектарах. Дарэчы, пад агародніну ў гэтым сельгаспрадпрыемстве адведзены і самыя вялікія плошчы: 670 гектараў, асноўная частка якіх будзе засеяна гарохам і салодкай кукурузай. Таксама агародніну на значных участках традыцыйна будзе вырошчваць сялянская гаспадарка М.Р. Шруба. Далучыцца да гэтай кампаніі і акцыянернае таварыства “Людзяневічы”. Працуюць аграрыі ў гэтыя дні не толькі на грамадскім агародзе, але і на бульбяных плантацыях. Гэтай вясной другім хлебам патрабуецца засадзіць 255 гектараў. Першыя пасадкі клубняў правялі ў ААТ “Тураўшчына” і КСУПе “Коленскае”.

Сяргей БЕЛКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.