Амаль на сотню хлопчыкаў і дзяўчынак павялічылася жыткавіцкая раённая піянерская дружына

Пионерия19 мая ля помніка загінуўшым воінам і партызанам ва ўрачыстай абстаноўцы старэйшыя таварышы павязалі сваім новым сябрам чырвона-зялёныя гальштукі.

Пад  дробат барабанаў, з развернутым сцягам піянерская калона маршыравала да абеліска. Тут жа ўсе выстройваюцца роўнымі радамі. На самым пачэсным месцы, у першых радах, стаяць хлопчыкі і дзяўчынкі, якія пажадалі ўліцца ў піянерскую сям’ю. Камандзіры школьных атрадаў і дружын па чарзе здаюць рапарты старшыні раённай піянерскай дружыны Марыне Бакуновіч аб гатоўнасці да правядзення лінейкі, прысвечанай сямідзесяцігоддзю Вялікай Перамогі і 25-годдзю беларускай піянерыі. З прывітальным словам да піянераў звярнулася намеснік начальніка адукацыі, спорту і турызму Таццяна Русая. Яна нагадала прысутным хлопчыкам і дзяўчынкам, наколькі ганарова быць піянерам, пра традыцыі служэння арганізацыі сваёй краіне і свайму народу. Таццяна Васільеўна заклікала цяперашніх школьнікаў годна несці званне піянера, прымнажаць яго славу добрымі і карыснымі справамі. Даніну памяці члены дзіцячай арганізацыі аддалі падчас лінейкі загінуўшым воінам і партызанам, усклалі да помніка кветкі.

І вось настае самы хвалюючы момант урачыстасці. Старэйшыя таварышы павязваюць сваім новым сябрам гальштукі. Пасля гэтага старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Пётр Кальцоў уручыў найбольш актыўным піянерам і піянерскім дружынам ганаровыя дыпломы за ўдзел і перамогі ў розных конкурсах.

Яшчэ  адной важнай падзеяй святочнага мерапрыемства стала ўручэнне членскіх білетаў Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі васемнаццаці навучэнцам школ раёна. З гэтай знакавай падзеяй юнакоў і дзяўчат павіншаваў першы сакратар райкама БРСМ Канстанцін Шалыгін. Ён таксама ганаровымі дыпломамі адзначыў актывістаў валанцёрскага руху.

Несумненна, што паклікала краіна піянерыя ў свае рады самых старанных і вясёлых хлопчыкаў і дзяўчынак. А значыць, імі будзе зроблена мноства добрых спраў, бо піянер заўсёды ва ўсім першы — і ў вучобе, і ў грамадскім жыцці.

Сяргей Белка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.