Працоўнае напружанне на палях са збажыной у ААТ “Тураўшчына” Жыткавіцкага раёна не спадае і ў гэтыя дні

Посевами-2Мясцовыя земляробы прыкладваюць усе намаганні, каб вырасціць багаты ўраджай. Зараз асноўны клопат у механізатараў своечасова правесці доглядныя работы за пасевамі.

Забяспечваюць надзейную ахову культур  ад шкоднікаў і пустазелля работнікі акцыянернага таварыства дзякуючы прымяненню адпаведных хімічных прэпаратаў. Работы спорацца, бо гаспадарка мае дастаткова спецыялізаванай тэхнікі для якаснага выканання такіх мерапрыемстваў. На апрацоўках азімых зерневых і яравых культур задзейнічаны два механізаваныя атрады. Паралельна ідуць у сельгаспрадпрыемстве і хімпраполкі пасеваў кукурузы, іншых культур. За ходам работ пільна сочыць аграном-аграхімік Вольга Меляшчэня, спецыяліст з трыццацігадовым стажам.

– Работай сваіх падначаленых задаволена, – расказвае спецыяліст. – Кожны механізатар выконвае даведзеныя нормы выпрацоўкі. Таму і адпаведны вынік маем. Напрыклад, фунгіцыдамі ўжо апрацавалі амаль трэцюю частку пасеваў зерневых. На другой палове плошчаў вядзем хімпраполкі яравых зерневых культур. Аб’ёмы ж у нашай гаспадарцы даволі значныя, зерневы клін займае некалькі тысяч гектараў.

Разам з тым добрая тэхнічная забяспечанасць дазваляе ўпэўнена весці справы. На агрэгаце “Баксёр 4000” бездакорна працуе Андрэй Мядзведзеў. Механізатар пераехаў на Тураўшчыну з Магілёўскай вобласці. Уладкаваўся ў сельгаспрадпрыемства. Кіраўніцтва акцыянернага таварыства не пабаялася даверыць земляробу сучасную і высокапрадукцыйную тэхніку.

– Асвойваў агрэгат нядоўга, – расказвае Андрэй. – Працаваць на “Баксёры” адно задавальненне. Прасторная кабіна абсталявана кандыцыянерам і навігатарам, што толькі спрыяе паспяховай рабоце. Ды і магутнасць машыны ўражвае. Дрэнна працаваць на такой сумленне не дазваляе.

Важным фактарам у паспяховай рабоце Мядзведзева з’яўляецца і тое, што кіраўніцтва здолела зацікавіць механізатара матэрыяльна. Забяспечваецца ён і гарачым абедам прама ў полі. Няма праблем і з рабочым растворам, якім запраўляецца машына. Увогуле справы на веснавых палетках ладзяцца не толькі ў Андрэя Мядзведзева, але і іншых яго калег. Напрыклад,  Сяргей Фалько працуе на падкормцы зерневых культур мінеральнымі тукамі. За ім замацаваны таксама высокапрадукцыйны агрэгат РАСА. Сяргей Сяргеевіч абыходзіцца з ім умела і беражліва.

Посевам– За мінулы месяц падкарміў мінеральнымі ўгнаеннямі розных культур больш чым на тысячы васьмістах гектарах, – расказвае пра свае працоўныя здабыткі бягучай вясной Сяргей. – У гэтым месяцы спадзяюся, што вынік будзе не горшым. Закончым справы на зерневых палетках, зоймемся кукурузай. Яна ў нашым таварыстве таксама раскінулася на значнай плошчы. Так што аб’ёмаў для плённай працы маецца больш чым дастаткова.

Сяргей Фалько таксама спецыяліст з прыезджых. Але кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства зрабіла ўсё, каб механізатар трывала замацаваўся ў гаспадарцы, каб вынікова прымяняў свой вопыт на вытворчасці. Дарэчы, клопат пра кадравы патэнцыял у акцыянерным таварыстве заўсёды знаходзіцца на першым месцы. Гэта, несумненна, садзейнічае поспехам на розных участках работ. Усе ў гаспадарцы працуюць як адна каманда. І гэта, як удалося пераканацца падчас наведвання сельгаспрадпрыемства, без перабольшвання, кожны на сваім участку ўносіць уклад у агульны поспех. І хаця пакідалі гаспадарку ўжо, калі добра звечарэла, але мясцовыя палі гудзелі ад працуючых рухавікоў трактароў і машын. І такі рабочы рытм забяспечваецца на палях штодзённа.

Сяргей Белка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.