Сёлета маршрут юных веласіпедыстаў пралёг па вёсках Тураўшчыны Жыткавіцкага раёна і самога старажытнага горада

ВелопробегТрадыцыйна напярэдадні  Дня Перамогі актывісты раённай арганізацыі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі  выпраўляюцца ў велапрабег па памятных мясцінах Жыткаўшчыны. Сёлета маршрут юных веласіпедыстаў пралёг па вёсках Тураўшчыны і самога старажытнага горада.

Амаль паўсотні членаў БРСМ, у асноўным выхаванцаў навучальных устаноў гарадоў Жыткавічы і Тураў, стартавалі  ад помніка загінуўшым чырвонаармейцам і партызанам у райцэнтры. За два дні, а менавіта столькі будзе доўжыцца маладзёжная акцыя, веласепідысты праедуць больш за сотню кіламетраў. Яны наведаюць такія буйныя населеныя пункты як Кольна, Тураў, Верасніца, Хільчыцы, Рычоў і іншыя. У кожным аграгарадку, кожнай вёсцы, у горадзе Тураў актывісты Беларускага рэспубліканкага саюза моладзі  спыняцца ля помнікаў загінуўшым жыхарам і салдатам у гады Вялікай Айчыннай вайны, куды ўскладуць кветкі, а таксама хвілінай маўчання ўшануюць памяць герояў і ахвяр. Правядуць удзельнікі велапрабегу і тры жалобныя мітынгі, удзел у якіх прымуць і мясцовыя жыхары населеных пунктаў. Таксама запланаваны і сустрэчы з ветэранамі вайны і сведкамі тых трагічных дзён. Пазнаёмяцца падчас велапрабегу навучэнцы гарадскіх школ не толькі  з гераічнай гісторыяй нашага краю, але і з яго краявідамі. Начоўка будзе праходзіць на маляўнічым беразе Сцвігі.

Пасля вяртання ў райцэнтр юныя веласіпедысты прымуць актыўны ўдзел у іншых маладзёжных акцыях, прысвечаных юбілею Вялікай Перамогі. А іх запланавана нямала.

Сяргей Белка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.