У дзень сямідзесяцігоддзя Вялікай Перамогі ў кожнага ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Жыткаўшчыны з’явілася сваё імянное дрэўца

Победа-2Іх у колькасці 23 штук, а менавіта столькі на цяперашні час пражывае ветэранаў у горадзе, пасадзілі ў парку імя Міколы Гамолкі прадстаўнікі ўлады, людзі, якія кавалі перамогу, а таксама моладзь.

У гарадскім парку на дзявяты майскі дзень  людзей, так бы мовіць, яблыку няма дзе ўпасці. Усё ж менавіта гэтая мясціна стала цэнтрам святкавання Дня Перамогі пасля заканчэння афіцыйных урачыстасцей ля помніка загінуўшым салдатам і партызанам у гады вайны і на цэнтральнай плошчы. Кожны наведвальнік тут мог знайсці сабе занятак па душы. Нехта цікавіўся рознымі выставамі,  хтосьці кіраваўся ў летняе кафэ, а хтосьці проста адпачываў пад шатамі дрэваў або ўдзельнічаў у розных конкурсах. Асабліва прыцягальным для дзяцей і дарослых быў падворак ААТ “Доследны рыбгас “Белае”, дзе можна было паспрабаваць сваё шчасце ў вясёлай рыбалцы або паназіраць за жывымі рыбкамі. Ды і празрыстыя струмені фантана проста вабілі дзяцей, таму бацькам час ад часу прыходзілася адцягваць ад вады сваіх нашчадкаў, каб тыя хоць крыху абсохлі на сонцы ад доўгага знаходжання ля рукатворнага вадаёма. Людзі згуртаваліся ля сцэны, з якой аб’явілі аб адкрыцці памятнага камня ў гонар юбілею Перамогі. Як сказаў ветэран Вялікай Айчыннай вайны Адам Аліфяровіч, гэты камень стане напамінам патомкам аб такой знакавай даце, аб тым, наколькі ўрачыста і шырока яна адзначалася. Звярнуў увагу Адам Філіпавіч і на тое, якую вялікую работу правялі па добраўпарадкаванні парку дзякуючы ініцыятыве кіраўніцтва раёна. Менавіта Адаму Аліфяровічу і старшыні райвыканкама Аляксандру Мікалуцкаму выпала пачэсная місія адкрыць памятны камень у гонар сямідзесяцігоддзя Вялікай Перамогі над фашызмам. А потым яны разам з моладдзю і іншымі ветэранамі пасадзілі дрэўцы, якія таксама будуць служыць напамінам патомкам аб людзях, якія змагаліся на франтах і ў партызанскіх атрадах.

Жыхары і госці горада зноў згуртаваліся ля сцэны, каб паслухаць выступленні калектываў мастацкай самадзейнасці. Увогуле песні гучалі дзявятага мая ў многіх кутках парку. Спявалі не толькі на сцэне, але і ля імправізаванай зямлянкі. І паўсюдна знаходзіліся ў выканаўцаў прыхільнікі, якія не проста былі сведкамі, але і актыўна падпявалі артыстам. Прыемна было назіраць за адпачываючымі, многія гэта рабілі цэлымі сем’ямі. Таму і настрой, у такі знакавы для ўсіх жыткаўчан дзень, быў надзвычай прыўзняты, аб чым сведчылі шматлікія ўсмешкі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.