Вось такога паўтаракілаграмовага ліна на вуду спаймаў нядаўна жыткаўчанін Вячаслаў Таргонскі

КонкурсВось такога паўтаракілаграмовага ліна на вуду спаймаў нядаўна жыткаўчанін Вячаслаў Таргонскі на адной з заток Прыпяці, ля вёскі Крэмнае.

Рэдакцыя газеты вырашыла надрукаваць здымак удачлівага рыбака з яго трафеем. Менавіта гэтай публікацыяй калектыў газеты прэзентуе новую рубрыку “Рыбацкі трафей”. Просім усіх рыбакоў-аматараў далучыцца да нашага пачыну і падзяліцца сваімі здымкамі з найбольш важкім і арыгінальным уловам. Каб ваш здымак надрукавалі на старонках “Новага Палесся”, патрэбна  выканаць адзіную ўмову: рыбіна павінна быць здабыта ў адпаведнасці з Правіламі рыбалоўства і прыродаахоўнага заканадаўства нашай краіны. Свае фотаздымкі дасылайце на адрас рэдакцыі: г. Жыткавічы, вул. Карла Маркса, 8, ці на электронныя адрасы: novaepalesse@yandex.ru; vikingark@mail.ru.

Не саромейцеся і падзяліцеся сваім рыбацкім шчасцем з іншымі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.