Цудоўную тэатралізавана-гульневую праграму маленькім жыхарам райцэнтра падарыў калектыў Жыткавіцкага гарадскога цэнтра культуры ў першы дзень лета

Свяцилися тварыСвята прайшло ў гарадскім парку імя Міколы Гамолкі на адкрытай танцавальнай пляцоўцы.

Выхаванцы амаль з усіх дзіцячых садзікаў горада разам са сваімі педагогамі ўтульна размясціліся на лавачках, каб паглядзець на прапанаваную ім дзею мерапрыемства. Але ў ролі пасіўных гледачоў ім заставацца прыйшлося нядоўга. Напачатку казачны персанаж “Сонейка” абышло малых і ласкава павіншавала кожнага з дзяцей з наступленнем вясёлых летніх дзянёчкаў, прывітала з такой цудоўнай парой. Калі ж з канцэртнымі нумарамі перад хлопчыкамі і дзяўчынкамі пачалі выступаць артысты дзіцячага калектыва ГЦК “Забава”, дзятсадаўцы дружна запляскалі ў далоні.  А вось выйшаўшыя пасля гэтага клоуны ўвогуле прымусілі хлопчыкаў і дзяўчынак пакінуць свае месцы і ўшчыльную наблізіцца да сцэны. Клоуны прапаноўвалі дзецям паразгадваць з імі загадкі, паспяваць і патанцаваць, пагуляць у розныя гульні, што малыя з вялікай ахвотай выконвалі. Нязнайка таксама падрыхтаваў для дзятсадаўцаў нямала цікавых забаў і танцаў. І на яго прапанову гледачы адгукнуліся вялікай актыўнасцю. Касцюміраванае шоу працягнула Марожанае. Як паказала праведзеная ім віктарына, у нашым райцэнтры пражывае вельмі шмат маленькіх ласуноў, якія вельмі любяць гэты салодкі прысмак, а яшчэ ведаюць пра марожанае літаральна ўсё: і якое яно бывае, і з чаго яго робяць, і многае іншае.

Але галоўным і самым вясёлым героем свята стаў звычайны казачны герой Мядзведзь. Ён проста ўлюбіў у сябе малых, яны стараліся пагладзіць касалапага, хаця напачатку крыху і пужаліся. Але Мішка аказаўся вельмі і вельмі добрым, ён забаўляўся з дзецьмі, весяліў іх. Апагеем свята стаў танцавальны нумар казачных герояў разам з дзецьмі. І зразумела, што лідарам у гэтым карагодзе быў лясны госць. Дарэчы, ролі ўсіх герояў па-майстэрску выканалі артысты народнага клуба аматараў тэатральнай творчасці “Маскі”, што працуе пры Жыткавіцкім ГЦК. Даспадобы прыйшлося малым і тое, што за ўдзел у свяце яны былі адзначаны арганізатарамі мерапрыемства невялікімі сувенірамі. Канечне, дзятсадаўцам весела было на мерапрыемстве ў першы летні дзень.  І нам, дарослым, варта прыкладваць усе намаганні, каб шчасце свяцілася ў дзіцячых вачах і ўсмешкі на тварах штодня. Чаго і пажадала  маленькім удзельнікам намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Таццяна Русая.

Сяргей БЕЛКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.