Дваццаць сёмага мая адпраўкай апошняй каманды навабранцаў у вайсковыя злучэнні ў нашым Жыткавіцйкім раёне завяршылася чарговая прызыўная кампанія

Воинский долгЯе вынікі карэспандэнт раённай газеты падводзіць з начальнікам групы прызыву Жыткавіцкага ваеннага камісарыята Алегам Брэевым.

— Алег Валер’евіч, наколькі паспяхова ў нашым рэгіёне прайшоў прызыў юнакоў на службу?

— На маю думку, веснавая прызыўная кампанія ў цэлым прайшла паспяхова. Пры плане адправіць  на службу ў армію 65 навабранцаў, іх накіравана 75.

— Дзе будуць выконваць пачэсны грамадзянскі абавязак жыткаўчане?

— З усёй колькасці накіраваных на  вайсковую службу прызыўнікоў 52 будуць яе праходзіць ва Ўзброеных Сілах краіны, 10 чалавек — у часцях і падраздзяленнях Міністэрства ўнутраных спраў, 6 — у органах пагранічнай службы і 5 — у інжынерных злучэннях. Яшчэ два чалавекі будуць выконваць воінскі абавязак у рэзерве.

— А колькі ўсяго юнакоў выклікалася для праходжання медыцынскіх камісій? Ці задаволены вы станам здароўя цяперашніх прызыўнікоў?

— Усяго выклікалася для праходжання медыцынскіх камісій 128 чалавек. На жаль, стан здароўя большасці юнакоў выклікае нараканні. Мяркуйце самі, паўсотні хлопцаў прызнаны ўрачамі нягоднымі для тэрміновай службы ў арміі. Яшчэ трыццаць тры часова непрыгоднымі, гэта значыць маюць часовыя абмежаванні па здароўі. Таму план прызыўной кампаніі ўдалося перавыканаць за кошт тых хлопцаў, якія былі прызнаны годнымі да службы ў арміі падчас папярэдніх прызыўных мерапрыемстваў, але з’яўляліся незапатрабаванымі ў вайсковых злучэннях. Самымі ж распаўсюджанымі захворваннямі, па якіх медыкі адмаўлялі юнакам у прызыве, з’яўляюцца хваробы сардэчна-сасудзістай сістэмы і апорна-рухальнага апарата.

— Алег Валер’евіч,  яшчэ адна праблема, якая вельмі непакоіць работнікаў ваеннага камісарыята, тычыцца так званых укланістаў, тых юнакоў, якія ігнаруюць праходжанне мерапрыемстваў прызыву. Ці ўдалося яе пазбегнуць на гэты раз?

— Вельмі прыкра гаварыць, але падчас прайшоўшай прызыўной кампаніі названая вамі праблема абвастрылася найяскравей. Мерапрыемствы прызыву праігнаравалі 16 чалавек. Спадзяюся, што дзякуючы рабоце праваахоўных органаў, усе яны панясуць заслужанае пакаранне. Прыкладаў такой дзейнасці ў нас больш чым дастаткова. Ды і грамадская думка, думаю, не на баку ўкланістаў, асабліва сярод мужчын старэйшага пакалення, ды і ў многіх сённяшніх хлопцаў. Прывяду такі прыклад. Падчас прайшоўшага прызыву ў раёне тры сям’і накіравалі ў войска па два сыны з кожнай. Гэта Краменскія з вёскі Заброддзе, Басарановічы з  Мілевічаў і Ярашэвічы з пасёлка Чырвонае.

— Але давайце пагаворым пра тых, хто сумленна пайшоў у армію выконваць свой абавязак па абароне Радзімы.

— Пачнем характарызаваць ужо цяпер салдат па ўзроўні іх адукацыі. Так, з навабранцаў шэсць чалавек маюць вышэйшую адукацыю, 65 закончылі сэрэднія, сярэдне-спецыяльныя і прафесійна-тэхнічныя ўстановы. І толькі два маюць базавы ўзровень адукацыі. Па роду занятасці сорак адзін вайсковец-жыткаўчанін з нядаўняга папаўнення працаваў у прамысловасці і іншых галінах народнай гаспадаркі, 26 — у аграрным сектары, і толькі шэсць з’яўляліся на час прызыву беспрацоўнымі. Яшчэ адзін факт, які станоўча характарызуе нашых землякоў-салдат: 18 з іх пайшлі на службу, маючы вадзіцельскія пасведчанні.

— Алег Валер’евіч, яшчэ такое пытанне: ці многа сёлета выпускнікоў школ раёна, якія хочуць звязаць свой лёс з абаронай айчыны на прафесійнай аснове? Ці жадаюць паступаць у Ваенную Акадэмію і на факультэты грамадзянскіх ВНУ?

— Вось тут можна парадавацца за нашых юнакоў. Колькасць выпускнікоў школ, у якіх ёсць мара стаць афіцэрамі, пастаянна расце. Сёлета такое імкненне выказалі больш за дваццаць юнакоў. 12 з іх прайшлі неабходныя медыцынскія камісіі і выпрабаванні на прафесійную прыдатнасць. Ім, каб стаць курсантамі, цяпер дастаткова паспяхова здаць школьныя экзамены і цэнтралізаванае тэсціраванне, чаго ім вельмі жадаю.  Навучацца  вайсковым спецыяльнасцям жыткаўчане ў большасці сваёй жадаюць у Ваеннай Акадэміі на факультэце ўнутраных войск і Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту.

Сяргей БЕЛКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.