Калектыў Жыткавіцкага прадпрыемства меліярацыйных сістэм сваю перспектыву бачыць у пастаянным нарошчванні аб’ёмаў работ

уверенноВось і сёлета тут плануюць зарабіць 26892 мільёны рублёў, што ў параўнанні з мінулагоднім паказчыкам на сто адзін працэнт болей.

Вынікі дзейнасці меліяратараў Жыткавіцкага ПМС за пяць месяцаў сведчаць, што справіцца з пастаўленымі задачамі ім па сілах. За студзень-май тут выканалі розных работ і аказалі паслуг на 12966 мільёнаў рублёў, што складае сорак восем працэнтаў вызначанай на сёлета вытворчым заданнем сумы. Канечне, гэтыя грошы на меліяратараў, вобразна кажучы, з неба не зваліліся, а зароблены стараннай і плённай працай калектыву.

— Нашым спецыялістам давялося папрацаваць на сямі аб’ектах, дзе праводзілі рэканструкцыю і рамонт меліярацыйных сетак, тэхнічны дагляд за імі, — расказвае галоўны эканаміст прадпрыемства і старшыня прафкама Любоў Вінарская.  — І гэта без уліку іншых паслуг, што аказваліся розным арганізацыям як у нашым раёне, так і за яго межамі.

Увогуле, меліяратары — людзі, так бы мовіць, лёгкія на пад’ём. Раз’яздны характар работы для іх з’яўляецца справай звычайнай. Таму, калі патрабуе сітуацыя, яны гатовы знаходзіцца не па адным тыдні ў камандзіроўках. Сёлета работнікі Жыткавіцкага ПМС працавалі ў двух раёнах вобласці: Ельскім і Лоеўскім. Тое, што спецыялістаў Жыткавіцкага прадпрыемства меліярацыйных сістэм запрашаюць на дапамогу ў іншыя рэгіёны, сведчыць аб іх высокім прафесіяналізме, добрай тэхнічнай аснашчанасці. І такой высокай рэпутацыяй  калектыў вельмі даражыць, бо менавіта яна дазваляе мець дадатковыя заказы, а значыць, і грошы за іх выкананне.

Разам з тым працаўнікі прадпрыемства не забываюць пра сваю галоўную задачу па тэхнічнаму догляду за меліярацыйнымі сістэмамі. Па меркаванні спецыялістаў, гэта адзін з найбольш паспяховых відаў дзейнасці. Таму і асноўныя высілкі меліяратараў  менавіта і накіраваны на правядзенне вышэйзгаданых мерапрыемстваў. Таму заданні пастаянна выконваюцца і перавыконваюцца. З пачатку бягучага года працаўнікамі прадпрыемства меліярацыйных сістэм работы па тэхнічнаму догляду праведзены на суму 3634 млн. рублёў.

Несумненна, што паспяховая дзейнасць любога працоўнага калектыва залежыць ад многіх фактараў: умелага кіраўніцтва, прафесіяналізму спецыялістаў, стараннасці і адказнасці за даручаную справу  рабочых і іншых. Скажам, што ў Жыткавіцкім прадпрыемстве меліярацыйных сістэм усё гэта гарманічна спалучаецца, таму і калектыў вельмі знітаваны, які здольны выканаць самыя складаныя задачы. Накіроўвае ўсю дзейнасць падначаленых малады і энергічны кіраўнік прадпрыемства Віктар Палуянаў. Не адзін дзясятак гадоў на варце фінансавай стабільнасці Жыткавіцкага ПМС стаіць вопытны прафесіянал, галоўны бухгалтар Майя Сурма. Увогуле, у кожным вытворчым падраздзяленні арганізацыі ёсць людзі, працавітасць якіх з’яўляецца прыкладам для пераймання. У ліку такіх машыніст экскаватара Георгій Чэркас, трактарыст Міхаіл Станкевіч, начальнік участка Віталій Малаха, токар Рыгор Бурак (на здымку) і іншыя.

Важнай якасцю працоўнага калектыву Жыткавіцкага прадпрыемства меліярацыйных сістэм з’яўляецца ўзаемавыручка і ўзаемазамяняльнасць.  І красамоўны прыклад гэтаму ўдалося пабачыць падчас наведвання арганізацыі.  Здавалася б, у токара Рыгора Бурака сваіх асноўных абавязкаў больш чым дастаткова. Але ў гэты час замест сваіх станкоў ён ва ўсю шчыраваў на вытворчай тэрыторыі з мотакасой, скошваў расліннасць.  Неабходна ж і пра парадак паклапаціцца, таму, калі выдаецца магчымасць, работнікі ПМС не менш старанна, чым свае асноўныя абавязкі, выконваюць і дадатковыя даручэнні. І гэта таксама спрыяе паспяховай дзейнасці прадпрыемства. Таму напрыканцы нашай размовы з галоўным эканамістам і старшынёй прафкама Любоўю Вінарскай традыцыйна запытаўся аб перспектывах прадпрыемства, якімі яны бачацца спецыялісту.

— Канечне, рэаліі нашага жыцця не настолькі аптымістычныя, як гэтага хацелася, — гаворыць Любоў Мікалаеўна. — Існуюць і ў нас праблемы, над вырашэннем якіх даводзіцца пастаянна працаваць, але вынікі нашай дзейнасці надаюць упэўненасці, што дзень заўтрашні прадпрыемства будзе намнога лепшым. І многае тут залежыць ад кожнага нашага працаўніка.

Сяргей БЕЛКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.