Г. Лыкава: «Квітней, Жыткавіцкі раён»!

images

 

Пушчы з барамі, дубравы пявучыя,

Вее даўнінай з балот і імшар,

Звонкія льюцца крыніцы гаючыя

У неабсяжны, без краю, абшар.

Прыпеў:

Слаўся зямлёю бацькоўскаю, роднаю,

Вечнай сваёю бясконцасцю дзён.

Справамі слаўся і сілай народнаю,

Слаўся, квітней, Жыткавіцкі раён!

 

Тут векапомныя дні не забытыя.

Мір зноў пануе, заўжды будзе так!

За Перамогу, крывёю здабытую,

Корж ваяваў і славуты Каўпак.

Прыпеў:

Слаўся зямлёю бацькоўскаю, роднаю,

Вечнай сваёю бясконцасцю дзён.

Справамі слаўся і сілай народнаю,

Слаўся, квітней, Жыткавіцкі раён!

 

Працай заводаў, будоўляў прасторамі

Ты сярод зорачак ясных зырчэй.

Зноў у блакіце тваім, над азёрамі,

Песню жаўрук заспявае званчэй.

Прыпеў:

Слаўся зямлёю бацькоўскаю, роднаю,

Вечнай сваёю бясконцасцю дзён.

Справамі слаўся і сілай народнаю,

Слаўся, квітней, Жыткавіцкі раён!

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.