Сяўба у КСУПе Коленскае» на Жыткаўшчыне

сев озимого житаПагодныя ўмовы сёлета не вельмі спрыялі росту траў. Таму, каб мець дастатак корму, аграрыі раёна шукаюць дадатковыя рэзервы. На цяперашні час такой альтэрнатывай для сельгаспрадпрыемства з’яўляецца сяўба сумесі з азімых рапсу і жыта.

У КСУПе “Коленскае” пад гэтыя мэты плануецца адвесці не меней трох соцень гектараў. І ў рабоце адразу задзейнічалі вялікую колькасць неабходнай для сяўбы тэхнікі, у тым ліку і два камбінаваныя пасяўныя агрэгаты.

— Марудзіць нельга, — расказвае кіраўнік гаспадаркі Валянцін Карпаў. — Прайшоўшыя дажджы добра прамачылі глебу на палях, што будзе спрыяць хуткім узыходам.

Як зазначыў Валянцін Мікалаевіч, ужо восенню на такіх палетках сфарміруецца выдатнае травяное покрыва, якое можна выкарыстоўваць і на корм жывёле, і для назапашвання сенажу і сіласу. Акрамя таго і вясной жытне-рапсавую сумесь можна выкарыстоўваць для кармавых мэт. У сельгаспрадпрыемстве ў гэтай дзейнасці ўжо маецца добры досвед. Напрыклад, сёлета з больш чым шасці тысяч тон назапашанага сенажу толькі трэцяя частка з траў, а астатняя колькасць закладзена з аднагадовых сумесяў.

Выпрацавалася ў гаспадарцы і адпаведная тэхналогія вырошчвання культур на кармавыя мэты. Апрацоўка глебы мінімальная, дастаткова двух праходаў пасяўнымі агрэгатамі. Каб мець большую аддачу рапс і жыта сеюць па дыяганалях палетка, так культуры, па меркаванні спецыялістаў, лепш разрастаюцца, адпаведна даюць і больш масы.

Увогуле ў ліпені сяўба пажніўных і паўкосных культур у сельгаспрадпрыемствах значна актывізавалася. З пачатку месяца іх пасеялі амаль тысячу гектараў. І работа гэтая не спыняецца, як толькі вызваляюцца новыя палеткі, туды адразу накіроўваюцца пасяўныя агрэгаты. У кожнай гаспадарцы добра разумеюць, што трывалая кармавая база з’яўляецца асновай паспяховай работы жывёлагадоўчай галіны. Як вядома, запас кармоў бяды не чыніць.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.