У структуры Жыткавіцкай раённай ветэрынарнай станцыі ветэрынарна-санітарная група з’яўляецца адным з самых малалікіх вытворчых падраздзяленняў установы

 на пярэдним рубяжыАле па тым аб’ёме ветэрынарна-санітарных мерапрыемстваў, якія  праводзяцца яе спецыялістамі непасрэдна ў гаспадарках,  уклад дэзатрада, яшчэ так называюць гэтае падраздзяленне, даволі адчувальны для работнікаў ветэрынарнай службы Жыткаўшчыны, асабліва ў плане прафілактыкі захворванняў жывёлы.

Ветэрынарна-санітарная група – структура мабільная. Яго работнікаў хутчэй можна знайсці на грамадскіх фермах сельгаспрадпрыемстваў, чым на асноўнай базе. Паслугамі гэтых спецыялістаў карыстаюцца ўсе гаспадаркі раёна . Ветсангрупа аснашчана дзвюмя дэзінфекцыйнымі ўстаноўкамі Камарова, на якіх выконвае ўскладзеныя на яе прафесійныя абавязкі.  Устаноўкі новыя, закупленыя кіраўніцтвам ветстанцыі літаральна нядаўна. Гэтая акалічнасць станоўча адбіваецца на рабоце спецыялістаў дэзатрада, дазваляе ім працаваць без збояў і паломак.

– Асноўнай нашай задачай з’яўляецца дэзінфекцыя памяшканняў ферм і дэзінсекцыя жывёлы, – расказвае пра дзейнасць вытворчага падраздзялення работнік ветсангрупы Ігар Сяргейчык (на здымку справа). – Дзякуючы таму, што атрад мае добрую матэрыяльную базу, усе заяўкі сельгаспрадпрыемстваў мы выконваем паспяхова. Не наракаюць заказчыкі і на якасць нашай работы, яе кантралююць спецыялісты ветэрынарнай станцыі.

Наколькі вялікі плён дэзатрада ў папярэджванні захворванняў жывёлы  найлепш сведчаць яго вытворчыя паказчыкі. Напрыклад, летась спецыялістамі праведзена дэзінфекцыя 411 тысяч метраў квадратных фермскіх памяшканняў, а  дэзінсекцыйныя мерапрыемствы на 399 тысячах метраў квадратных.  За мінулы год работнікамі ветсангрупы зарабілі для ўстановы сваімі паслугамі амаль трыста пяцьдзясят мільёнаў рублёў. Нядрэнна складваюцца справы ў гэтага ветэрынарнага падраздзялення і сёлета. За паўгода ім праведзена дэзінфекцыя памяшканняў у памеры 181 тысячы метраў квадратных, на 295 тысячах метраў квадратных праведзена дэзінсекцыя. Ад выканання гэтых работ на рахункі ветстанцыі паступіла амаль дзвесце дзесяць мільёнаў рублёў.

Нельга не адзначыць і тое, што праца спецыялістаў ветэрынарнай санітарнай групы патрабуе асцярожнасці і пільнасці, бо працуюць яны з небяспечнымі прэпаратамі. Таму тут строга прытрымліваюцца правілаў тэхнікі бяспекі, а кіраўніцтва ветстанцыі прымае вычарпальныя захады, каб работнікі дэзатрада былі забяспечаны спецвопраткай і сродкамі індывідуальнай аховы.

Спрыяе паспяховай рабоце ветэрынарнай санітарнай групе і тое, што ў яе складзе старанныя і працавітыя спецыялісты: адзін ветсанітар Ігар Сяргейчык і два вадзіцелі Віктар Маркевіч (на здымку злева) і Міхаіл Чаркасаў. Віктар Маркевіч ўжо за рулём ДУКа больш трыццаці гадоў.  За гэты час ён не толькі дасканала асвоіў прафесію вадзіцеля, а яшчэ і непасрэдна абавязкі дэзінфектара. Таму дэзінфекцыю на фермах гэты чалавек можа правесці на высокім узроўні самастойна. Узаемазамяняемасць яшчэ адна якасць, што характэрна для дэзатрада. Менавіта яна дазваляе яго спецыялістам больш аператыўна выконваць заяўкі сельгаспрадпрыемстваў, а таксама прыватных гаспадароў, якія трымаюць на сваіх падворках жывёлу. Больш дзясятка гадоў працоўнага стажу ў ветсангрупе і ў Ігара Сяргейчыка. Гэтыя вопытныя работнікі шчодра дзеляцца сваімі напрацоўкамі з маладзейшым калегай Міхаілам Чаркасавым.

…Штораніцы ветэрынарна-санітарная група на сваіх аўтамабілях кіруецца ў гаспадаркі. Тут ім заўсёды рады, бо жывёлаводы добра ведаюць, дзе папрацуе дэзатрад, там жывёла хварэць не будзе, бо прафілактыка найлепшы сродак, каб не дапускаць захворванняў. І спецыялісты ветсангрупы гэтыя надзеі вяскоўцаў апраўдваюць поўнасцю.

Сяргей Белка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.