6 жніўня 2015 года адбылося адкрыццё першай выставы мастацкай суполкі “Абуджэнне” на тураўскай зямлі Жыткаўшчыны

IMG_9583[1]Удзельнікі  выставы  і сябры суполкі Андрэй Лычкоўскі, Фёдар Ладуцька, Уладзімір Сайко і Яўген Шунейка ўжо некалькі гадоў запар вандруюць па розных рэгіянальных культурных цэнтрах Беларусі і дэманструюць на сваіх выставах шматлікія творы, прысвечаныя прыродзе,  гісторыі  і сучаснасці  нашай  Радзімы.

Іх  творы ўжо пабачылі аматары мастацтва ў Полацку, Крычаве, Слоніме, Лідзе,  Пружанах,  Ружанах, Ваўкавыску, Свіслачы, Уздзе,  Вілейцы, Мінску, Мар’інай  Горцы. Пасля  завяршэння  выстаў мастакі  перадаюць  у  дар  музеям  частку сваіх твораў, каб узбагаціць рэгіянальныя музейныя калекцыі творамі  сучаснага  беларускага мастацтва культурна-асветніцкай скіраванасці. Гэта  робіцца  на  дабрачынных пачатках з мэтаю актывізаваць сувязь мастакоў з беларускім грамадствам. У гэтым сябры суполкі “Абуджэнне” бачаць сваю сучасную  творчую місію. Мастакоў-“абуджэнцаў” звязвае  вялікая любоў да вобразаў  роднай зямлі. Андрэй  Лычкоўскі  жыве  ў  раённым  цэнтры Узда Мінскай вобласці, іншыя – ў Мінску. Але гэта не перашкаджае ім рэгулярна  сустракацца, выязджаць на эцюды, планаваць супольныя  выставы. Яны – сапраўдныя творчыя  аднадумцы.

Пры  магчымасці  яны  запрашаюць  прымаць  удзел  у  іх  выставах мастакоў  з  рэгіянальных  цэнтраў, а таксама маладых творцаў, якім патрабуецца  супольная  падтрымка.  На  гэтай  выставе  прымаюць  удзел  госці суполкі:  Вольга  Гацко  (Мінск) і Лізавета Прышчэпа (Узда). Мастакі спадзяюцца, што  іх  выстава  выклікае жывую цікавасць гледачоў слаўнага тураўскага краю, і яны  пачэрпнуць тут новае натхненне, перажывуць патрэбныя ўражанні для  актыўнага  развіцця  сваёй  асветніцкай  творчасці.

Л. МАРОЗАВА, супрацоўнік  музея.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.