Чатыры гаспадаркі Жыткавіцкага раёна распачалі ўборку кукурузы на сілас

КукурузаГэтую работу актыўна вядуць у акцыянерным таварыстве “Людзяневічы”, КСУПах “Чырвоны Бор”, “Коленскае” і “Бялёў”.

Толькі за першыя дні ўборкі ў траншэі закладзена амаль дзве тысячы тон сіласу з кукурузы. Усяго ж аграрыям раёна такога корму на зімоўку грамадскаму статку патрабуецца назапасіць сто дзевяноста пяць тысяч тон. Для гэтага ў рэгіёне маецца 9039 гектараў кукурузы, яшчэ дзевяцьсот гектараў гэтай культуры будзе ўбірацца на зерне. Як паведамілі ў райсельгасхарчы, пакуль скошваюцца на сілас менш ураджайныя ўчасткі “каралевы палёў”, таму і аддача на іх адпаведная – усяго амаль па сто сорак цэнтнераў масы з гектара. Хаця ў ААТ “Людзяневічы” гэты паказчык перавышае больш за сто шэсцьдзясят цэнтнераў.  Хаця гэта толькі пачатак уборкі, і ў спецыялістаў маюцца ўсе падставы, што ўраджайнасць кукурузы павысіцца.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.