Галоўныя якасці, якія дапамагаюць Юліі Сімановіч прафесійна выконваць свае абавязкі, — ветлівасць, акуратнасць, уменне ладзіць з людзьмі

Изображение 185І гэта невыпадкова. Бо жанчына працуе бармэнам-афіцыянтам у кафэ турыстычнага комплексу “Струмень”, які належыць акцыянернаму таварыству “Тураўшчына”.

Сама Юлія родам з аграгарадка Альшаны. Але вось сваё сталае працоўнае месца знайшла менавіта ў нашым раёне. Ужо чацвёрты год яна працуе  ў адкрытым таварыстве.

— Канечне, абслугоўванне людзей — справа вельмі складаная, пастаянна патрэбна ўдасканальваць свае навыкі, — гаворыць Сімановіч. — Гасцям у сваім кафэ мы заўсёды вельмі рады і стараемся, каб пакідалі яго яны таксама з добрым настроем.

Спрыяе паспяховай рабоце бармэна-афіцыянта і тое, што ў турыстычным комплексе створаны вельмі прыстойныя ўмовы для абслугоўвання кліентаў. І персанал сваёй дзейнасцю імкнецца падтрымліваць такі высокі статус. Юлія Сімановіч цвёрда трымаецца гэтага правіла і робіць усё такім чынам, каб чалавек, якога яна абслужыла, завітаў да іх на агеньчык  у “Струмень” яшчэ не аднойчы. Па водгуках кіраўніцтва турыстычнага комплексу, жанчыне гэта ўдаецца, што сведчыць не толькі аб яе майстэрстве, але і аб тым, што да справы яна адносіцца з любоўю. І самай вялікай узнагародай для Юліі з’яўляецца ўдзячнасць людзей за тую справу, якую яна выконвае.

Сяргей МІКАЛАЕЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.