Канстанціна Голада ў вёсцы Пагост Жыткавіцкага раёна мясцовыя жыхары вельмі паважаюць

Изображение 052Адстаўны ваенны афіцэр доўгі час жыў і служыў у Расіі. Цяпер жа ўзяўся актыўна за духоўнае адраджэнне паселішча, дзе вырас і адкуль пайшоў на ўласны хлеб.

Першай вялікай справай у гэтым плане для Канстанціна стала абнаўленне вясковага храма. З дапамогай сваіх расійскіх сяброў і аднавяскоўцаў ён капітальна адрамантаваў святыню. У гэтым годзе Голад прыехаў на радзіму з новым праектам, яму хочацца ўстанавіць помнік бязвінна пацярпеўшым у час Вялікай Айчыннай вайны аднавяскоўцам. Менавіта гэтая ініцыятыва Канстанціна стала прадметам абмеркавання з кіраўніком раённай улады Аляксандрам Мікалуцкім, які запэўніў былога вайскоўца ва ўсебаковай падтрымцы.

Ёсць у Голада на перспектыву і яшчэ адна вялікая задума: узвесці ў Пагосце яшчэ адну невялікую царкву. “Да вайны ў нас іх было дзве”, —успамінаюць старажылы населенага пункта.

Ажыццяўляць свае планы Голад будзе як і ў першы раз з дапамогай сяброў з Расіі і мясцовых жыхароў. Як прызнаецца мужчына, прыцягвае яго родная вёска, таму верагодна, што пераедзе сюды на пастаяннае месца жыхарства. А з нагоды сустрэчы з кіраўніком раёна Канстанцін падараваў Аляксандру Мікалуцкаму дзве рэдкія кнігі, выдадзеныя ў суседняй краіне і прысвечаныя юбілеям Вялікай Перамогі і хрышчэнню Русі.

Сяргей БЕЛКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.