Кожнай праблеме станоўчае вырашэнне, — менавіта такую задачу паставіў старшыня райвыканкама Аляксандр Мікалуцкі перад кіраўнікамі раённых службаў, прадпрыемстваў і арганізацый пасля правядзення ў суботу прамой тэлефоннай лініі з жыхарамі рэгіёна

МикалуцкийЗа тры гадзіны да Аляксандра Віктаравіча паступіла 22 звароты з розных населеных пунктаў раёна. У сваёй большасці людзі прасілі старшыню райвыканкама дапамагчы ў вырашэнні іх жыццёвых праблем. Так, жыхары з вуліцы Свярдлова  райцэнтра скардзіліся на адсутнасць  доўгі час вулічнага асвятлення. Хвалявала жыткаўчан і пытанне, звязанае з дэмантажом аўтобуснага прыпынку ля другой школы. Прасілі дапамагчы спілаваць аварыйнае дрэва, а таксама падсыпаць дарогу да вёскі Буразь. З Запясочча наракалі, што кіраўніцтва ААТ “Тураўшчына” не хоча аказаць дапамогу ў рамонце даху ў жылым доме, які належыць гаспадарцы. Былі пытанні, якія тычыліся і работы праваахоўных органаў, камунальнай службы па водазабеспячэнні і іншыя. Разам з тым, скарысталіся магчымасцю пагутарыць  са старшынёй райвыканкама не толькі жыхары, якім патрабавалася дапамога, але і тыя, хто хацеў выказаць падзяку Аляксандру Мікалуцкаму за яго асабісты ўклад у развіццё рэгіёна і падначаленых яму кіраўнікоў раённай улады і прадпрыемстваў. Такі званок паступіў з аграгарадка Ленін.

— Безумоўна, што ўсе названыя праблемы вырашаемыя на раённым узроўні, — зазначыў Аляксандр Мікалуцкі пасля даверлівай размовы з людзьмі. — І мы павінны зрабіць усё, каб дапамагчы звярнуўшымся за дамамогай да нас жыхарам. А гэта найперш больш адказна выконваць  свае прафесійныя абавязкі.

Кожны паступіўшы да старшыні райвыканкама зварот быў накіраваны кіраўнікам адпаведных службаў для выканання. Вызначаны і тэрміны вырашэння людскіх праблем.

Сяргей БЕЛКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.