Працаўнікі КСУПа “Коленскае” аднымі з першых у раёне завяршылі абмалот каласавых

Не меншы клопат чым пра хлеб у гаспадарцы праяўляюць і пра кармы. Пасля жніва кормаздабываючая кампанія пачала па-новаму набіраць разгон.

Изображение 003– Цяпер вядзем назапашванне сенажу, – расказвае дырэктар сельгаспрадпрыемства Валянцін Карпаў. – Крыніцай для папаўнення гэтага віду травяністага корму служаць салома і пасевы аднагадовых культур.  Стараемся, каб зімоўка для нашай жывёлы, якой на фермах утрымліваецца больш чатырох тысяч, была сытнай.

Безумоўна, што цяперашнія старанні кольненскіх корманарыхтоў-шчыкаў з’яўляюцца залогам паспяховай работы грамадскай жывёлагадоўлі ў зімовы час. Таму і падышлі ў гаспадарцы да закладкі сенажу з “зялёнкі” і саломы як заўсёды з усёй сур’ёзнасцю. Галоўнае, каб будучы корм атрымаўся якасным, і ў гэтым важнае значэнне адыгрываюць тэмпы закладкі.  Іх забяспечваюць дзякуючы добрай тэхнічнай базе. Толькі на здрабненні зялёнай масы задзейнічаны два комплексы, яшчэ адзін на падборы саломы. На кожным з іх  працуюць сапраўдныя прафесіяналы, якія ўжо не першы год робяць пагоду на кармавых угоддзях сельгаспрадпрыемства. Гэта Аляксандр Дрынеўскі, Мікалай Гулюта і Міхаіл Пяшэвіч. Зладжана яны працуюць і зараз. А ўсё таму, што маецца дастатковая колькасць тэхнікі для адвозкі. Ды і плячо перавозкі зялёнай масы і саломы малое, што таксама спрыяе паспяховай рабоце корманарыхтоўшчыкаў. Кампаненты для сенажу падвозяцца рытмічна і ў патрэбнай колькасці. Гэта адбываецца па прычыне таго, што палеткі саломы і аднагадовых культур знаходзяцца ў непасрэднай блізкасці. Закладваецца сянаж у курганы, якія размяшчаюць прама на полі. Яны добра трамбуюцца. Для гэтага задзейнічаны два трактары “Кіравец” і “Амкадор”. Яны бесперапынна знаходзяцца ў руху, моцна стоптваючы прывезеную з палёў “зялёнку” і салому.

Изображение 005– Прастойваць няма калі, – гаворыць механізатар Уладзімір Пятрашка, які толькі што падгроб наверх чарговую порцыю сянажных кампанентаў. – Да сотні рэйсаў за дзень робяць хлопцы, і нам неабходна ўсё прывезенае давесці да ладу.

Канечне, забяспечыць трывалую кармавую базу для кольненскіх механізатараў з’яўляецца справай гонару. Менавіта ад іх цяперашніх старанняў зімой будуць у значнай ступені залежаць  велічыні надояў і прываг. А гэта штодзённыя фінансавыя паступленні ў гаспадарчую касу, якія будуць скарыстоўвацца ў тым ліку і на заробкі, і на рамонт тэхнікі, іншыя патрэбы. Таму не сціхае гул тэхнікі на кармавых угоддзях  сельгаспрадпрыемства да позняга вечара. Прычым, мясцовыя корманарыхтоўшчыкі забяспечваюць запас травяністага корму не толькі на будучае, але і дастаўляюць яго на фермы, каб пакласці ў кармушкі  зараз. Толькі для апошняй мэты патрабуецца больш за сто тон “зялёнкі” ў дзень. І з гэтай задачай механізатары спраўляюцца паспяхова. Зразумела, што яшчэ кормаздабываючай кампаніі ў КСУПе “Коленскае” да супынку далёка. Чакаюць механізатараў палеткі з кукурузай, з якой будзе закладвацца сілас.  Таксама падрастае і сумесь з жыта і рапсу, якую спецыяльна пасеялі на кармавыя мэты. Таму праявіць сябе і прадэманстраваць сваё майстэрства кольненскім працаўнікам будзе дзе і на чым. Галоўнае, што яны ўпэўнены, што грамадская жывёлагадоўля без кармоў не застанецца. І робяць для гэтага ўсё магчымае.

На здымках: дырэктар сельгаспрадпрыемства Валянцін Карпаў і галоўны аграном райсельгасхарчу Мікалай Жылан правяраюць якасць закладкі чарговага кургана;  бесперапынна працуе механізатар Уладзімір Пятрашка.

Сяргей МІКАЛАЕЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.