Сёлета пад сяўбу азімых зерневых культур плануецца ўнесці сельгаспрадпрыемствамі Жыткаўшчыны сорак шэсць тысяч тон арганічных угнаенняў

 1Шэраг гаспадарак з гэтай задачай  ужо справілася паспяхова.

Добра папрацавалі з арганікай земляробы адкрытага акцыянернага таварыства “Тураўшчына”, якія выканалі заданне на сто працэнтаў. Разам з тым вяскоўцы не спыняюць і работы па падрыхтоўцы глебы пад сяўбу азімага рапсу. Гэтая культура сёлета ў раёне зойме 2400 гектараў. Глебу пад яе падрыхтавалі  амаль чым на тысячы сямістах гектарах. І тут ў лідарах механізатары ААТ “Тураўшчына”, якія  поўнасцю правялі на будучых рапсавых палетках неабходныя агратэхнічныя прыёмы па падрыхтоўцы глебы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.