“Талісман на шчасце”, — пад такой назвай Жыткавіцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва арганізуе дабрачынны аукцыён

ТалисманАдбудзецца ён 21 жніўня а 10 гадзіне ў будынку ўстановы.

Мэта акцыі – збор канцылярскіх прылад для дзяцей, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі. Таму сшыткі, простыя і каляровыя алоўкі, ручкі, лінейкі, абгорткі для падручнікаў і сшыткаў і іншае стануць галоўным разліковым сродкам на мерапрыемстве. Асноўнымі ж аб’ектамі куплі-продажу на аукцыёне будуць малюнкі, якія стварылі дзеці з праблемных сем’яў, што наведваюць тэрытарыяльны цэнтр. Зробім разам добрую справу.

Сяргей БЕЛКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.