У Жыткавіцкім раёне завяршаецца работа камісіі па прыёмцы ўстаноў адукацыі і дашкольных устаноў да новага навучальнага года

К школеУ гэтыя камісіі, як звычайна, уваходзяць прадстаўнікі ўсіх зацікаўленых службаў: аддзелаў адукацыі, спорту і турызму, па надзвычайных сітуацыях, раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі і г.д.

У мінулую сераду адна з такіх камісій пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Аляксандра Мікалуцкага наведала сярэднія агульнаадукацыйныя школы ў Жыткавічах і Тураве. Гатоўнасць да першага званка ацэньвалася па такіх параметрах як агульны стан памяшканняў, якасць праведзенага рамонту, створаныя ўмовы для забеспячэння адукацыйнай дзейнасці, арганізацыі гарачага харчавання, бяспекі і г.д. Адначасова з гэтай працавала і камісія, якая правярала дзіцячыя садкі. А ў наступныя два дні камісіі працавалі ў астатніх школах і садах Жыткаўшчыны.

Як канстатавалі правяраючыя, гэтыя ўстановы ў цэлым гатовыя да новага навучальнага года. На высокім узроўні былі праведзены неабходныя работы, выкананы пратаколы даручэнняў у гімназіі горада Жыткавічы, Жыткавіцкай сярэдняй агульнаадукацыйнай школе №1, Тураўскай сярэдняй агульнаадукацыйнай школе №1. У многіх садках быў таксама праведзены немалы аб’ём работ па рамонту пешаходных дарожак, падлог, верандаў, па замене аконных блокаў. У першую чаргу гэта датычыць садкоў №5 і №1 горада Жыткавічы, Тураўскага дзіцячага сада.

А дробныя недахопы, без якіх практычна нельга абысціся, будуць ухілены ў школах і садах да 20 жніўня бягучага года.

Сяргей ВІЛЬЧЫК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.