Днямі ў Тураўскім гарсавеце адбылася вялікая ўрачыстасць

Изображение 058Мясцовыя жыхары і шматлікія госці з райцэнтра прыйшлі, каб урачыста павіншаваць з 90-гадовым юбілеем шаноўную жыхарку старажытнага паселішча Ганну Бяляй.

Шмат шчырых і цёплых слоў было выказана на мерапрыемстве імянінніцы. Гэта надзвычай хораша зрабілі старшыня райсавета Ніна Рамановіч, начальнік фінансавага аддзела Наталля Купрацэвіч, начальнік аддзела па працы занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Макарэвіч, старшыня Тураўскага гарсавета Сяргей Скарапацкі, старшыні раённай  і Тураўскай гарадской ветэранскай арганізацый Адам Купрацэвіч і Васіль Жылан, дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра абслугоўвання насельніцтва Таццяна Казлова. І канечне ж, прадстаўнікі медыцыны раёна, цэлую дэлегацыю якіх узначальваў галоўны ўрач Жыткавіцкай ЦРБ Канстанцін Грамак. Шчырыя словы віншаванняў падмацоўваліся шыкоўнымі букетамі, а таксама падарункамі. А колькі песень самадзейнымі артыстамі Турава было прапета ў гонар Ганны Іванаўны. І такая пашана невыпадковая, бо як адзначалася на сустрэчы, яе жыццё з’яўляецца годным прыкладам служэння сваёй радзіме і свайму народу. Зусім маладзенькай дзяўчынкай яна трапіла санітаркай на вайну. Нават прыпісала сабе гады, каб яе накіравалі на фронт. Перажыла страшныя моманты акружэння. Выпрабоўвала жанчыну і мірнае жыццё. Пасля заўчаснай смерці мужа самой прыйшлося падымаць на ногі траіх дзяцей. І яна справілася, нягледзячы на ўсе цяжкасці не ачарсцвела душой, а з усёй сваёй самаадданасцю высокапрафесійна стаяла на варце здароўя жыхароў Турава. А яшчэ Ганну Бяляй ведаюць у горадзе як чалавека з актыўнай грамадскай пазіцыяй. Яна заўсёды была завадатарам многіх карысных грамадскіх спраў, натхняла на іх многіх людзей. І цяпер нават нягледзячы на такі паважаны ўзрост яна актыўна прапагандуе патрыятызм і любоў да сваёй радзімы сярод маладога пакалення Турава. Наведвае дзіцячы садзік, школы, дзе ўдзельнічае ў мерапрыемствах. Таму юбіляршу да слёз кранула віншаванне выхаванцаў мясцовага садзіка.

Изображение 043Не менш хвалюючым  момантам мерапрыемства стала і віншаванне ветэрана вайны Аляксандра Блоцкага.

Ганна Бяляй – чалавек, які годна прайшоў сваёй жыццёвай дарогай, таму і заслужыў вялікую павагу ў тых людзей, хто яе ведае. І святочная ўрачыстасць у яе гонар таму яскравае пацвярджэнне.

Сяргей БЕЛКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.