Па беларускіх лясах і балотах, праз шматлікія рэкі ідуць з Расіі трубы з нафтай, якую называюць “чорным золатам”

блоцкийНа гэтым шляху прыкладна цераз кожныя 100 кіламетраў стаяць нафтаперапампоўваючыя станцыі са сваім абсталяваннем і пасёлкамі. Уздоўж трубаправодаў – электралініі, кабелі сувязі. А на саміх станцыях – гаражы, пляцоўкі для захоўвання аварыйных матэрыялаў-труб, засавак, адводаў, а таксама аператарная, падстанцыя, іншыя шматлікія аб’екты.

Фарсіраваўшы Убарць і Сцвігу, прайшоўшы па запаведных мясцінах, нафтаправод “Дружба” прыходзіць на 120-ы кіламетр трасы Мазыр—Брэст. Тут, у наваколлі вёскі Верасніца, ужо не адзін дзясятак гадоў кругласутачна дзейнічае нафтаперапампоўваючая станцыя “Тураў”. Яна ўваходзіць у адкрытае акцыянернае таварыства “Гомельтранснафта Дружба” – адно з дваццаці самых прыбытковых прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь. У мінулым годзе гэтая магутная карпарацыя адзначыла свой паўвекавы юбілей.

– Працягласць нашай трасы – 102 кіламетры, – гаворыць начальнік НПС “Тураў” Аляксандр Блоцкі. – За прайшоўшыя гады наша станцыя вырасла ў высокаэфектыўнае, самадастатковае прадпрыемства, на якім працуе каля 100 чалавек. Гэта высокакваліфікаваныя кадры з высокай ступенню адукацыі і адказнасці. Яны круглыя суткі забяспечваюць стабільную работу станцыі па перапампоўванні нафты. І мы па праву ганарымся сваім прадпрыемствам і яго калектывам.

У тым далёкім цяпер 1967 годзе новая арганізацыя ўключала ў сябе адну станцыю з чатырмя помпамі. Роўна праз дзесяць гадоў, на зыходзе лета, уступіла ў строй дзеючых другая чарга, пабудаваная польскімі спецыялістамі. Гэты комплекс быў адметны такімі навацыямі як сучасная сувязь, тэлемеханіка, перадавыя тэхналогіі. Уздоўж трас былі пракладзены пераезды, перад якімі адступілі былыя балоты.

У 1987 годзе была здадзена ў эксплуатацыю трэцяя чарга станцыі. Яе добрасумленнымі,умелымі работнікамі ў складаных умовах у кароткія тэрміны быў пракладзены валокна-аптычны кабель, пройдзены балоты, рачныя пераходы. Так што нафтаправод простай трубой не назавеш. Гэта, разам з ёю, складанейшыя збудаванні, лініі сувязі, аўтаматыкі, электразабеспячэння, электрахімаховы. Усё гэта, разам узятае ў адзіным комплексе, што працуе быццам надзейна адладжаны гадзіннікавы механізм, павінна папярэдзіць парывы і ўцечкі нафты.

Начальнік станцыі Аляксандр Блоцкі прыйшоў сюды працаваць у 1973 годзе, вось ужо 35-ы год кіруе калектывам. А бягучы 2015 год для яго знакавы: Аляксандр Міхайлавіч быў узнагароджаны ордэнам Пашаны. Тут працуюць і такія прафесіяналы як вадзіцель аўтамабіля Рыгор Белка, начальнік механа-тэхналагічнай службы Валерый Чорны, электраманцёр Іван Дарошка, начальнік службы сувязі Міхаіл Ляшкевіч, начальнік электратэхнічнай службы, старшыня прафкама Мікалай Пятрушын, слесар Уладзімір Маркевіч, кіраўнік групы бухгалтарскага ўліку Людміла Гурына, вадзіцель Іван Бохна, начальнік аварыйна-узнаўленчай службы Васіль Каралец, электраманцёр Міхаіл Кошман, майстар Анвар Ніязаў, трубаправодчык Міхаіл Пятрычыц, майстар Дзмітрый Чорны, вадзіцель аўтамабіля Валянцін Ласка, прыбарыст Іван Пяшэвіч, інжынер службы сувязі Уладзімір Лузай, начальнік службы электрахімічнай аховы Ігар Гурын і іншыя.

Зараз новае пакаленне засвойвае вопыт старэйшых, абнаўляе яго новымі ведамі, асвойвае новую тэхніку і сучасныя тэхналогіі. Ініцыятыва, планавасць, нацэленасць на вынік, выканаўчая дысцыпліна – вось складаемыя поспеху. Адначасова гэта і паказчык высокага прафесіяналізму адзінай каманды. Гэта высокая адзнака стану працоўнай і тэхналагічнай дысцыпліны, культуры вытворчасці.

Цесную сувязь трымае станцыя з Верасніцкай сярэдняй школай і мясцовым Саветам, дапамагае ім матэрыяльна. Тут маецца прыгожая, камфортная сталовая, у якой можна танна і смачна паабедаць. Кормяць людзей і на трасе, дзе працуюць спецыялізаваныя брыгады. Сябруюць у калектыве са спортам і мастацкай самадзейнасцю, удзельнічаюць у турыстычных злётах. Маецца свая гасцініца на 16 месцаў. Тут жывуць, працуюць, вядуць хатнюю гаспадарку, гадуюць дзяцей і ўнукаў улюбёныя ў свой край людзі.

Сяргей ВІЛЬЧЫК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.