Сабрала землякоў свята вёскі Кольна Жыткавіцкага раёна

Праздник деревниАграгарадок Кольна – адзін з буйнейшых на Жыткаўшчыне. Гэта цэнтр Руднянскага сельсавета і аднайменнага сельгаспрадпрыемства, вялікая вёска, у якой працуе адна з самых сучасных сярэдніх школ, функцыяніруюць фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, гандлёвая кропка, Дом культуры.

Па вялікаму рахунку пульс вясковага жыцця тут заўсёды біўся напружана і гулка. Ёсць, як кажуць у народзе, і хлеб і да хлеба. Але не толькі ім адзіным жыве чалавек. Яго душа хоча свята, радасці, весялосці. І менавіта такая цудоўная магчымасць была прадастаўлена ўсім, хто родам адсюль, незалежна ад таго, дзе жыве зараз. У адну з нядаўніх субот, у дзень вёскі, які стаў сапраўдным святам для ўсіх каленцаў і гасцей.

Мерапрыемствы распачаліся ў 18 гадзін, калі пачынае крыху спадаць спякота. Вядучай была дырэктар мясовага цэнтра культуры і вольнага часу Ірына Радкавец. Дарэчы, гэтая ўстанова культуры і ўзяла на сябе асноўны цяжар у справе падрыхтоўкі і правядзення свята. І хаця Ірына Міхайлаўна працуе на гэтай пасадзе не шмат часу, тым не менш у яе за спіной немалы вопыт, што, скажам наперад, і забяспечыла агульны поспех.

Са накавай сустрэчай павінўавала ўсіх прысутных і пажадала ім усяго самага найлепшага старшыня Руднянскага  сельсавета Вольга Бойка. А са слоў вядучай цікаўныя людзі маглі даведацца пра асноўныя этапы развіцця гэтага населенага пункта. Між іншым вёска Кольна адносіцца да ліку старажытных беларускіх паселішчаў. Яна вядомыя яшчэ з 16-га стагоддзя. Паводле тагачаснага адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу гэты населены пункт належаў да Навагрудскага ваяводства. У дакументах 18-га стагоддзя значацца два паселішчы – Новае Кольна і Сатрое Кольна, якія былі ва ўласнасці Яленскіх.

У час свята ўшанаваны былі, сталі своеасаблівымі імяннінікамі і атрымалі падарункі многія жыхары вёскі. Сярод іх старэйшая жыхарка Ева  Анікееўна Севярын, сям’я Петрушкевічау, што пражыла ў згодзе звыш 50 гадоў, шматдзетная сям’я Ярмолічаў. У дварах і падворках лепшымі гаспадарамі сталі сем’і Залескіх і Марозаў. А працавітая, таленавітая Таццяна Іванаўна Петрушкевіч прадэманстравала сваю цудоўныя выставу народнай творчасці.

Не забыта і моладзь — заўтрашні дзень вёскі. Гэта, у прыватнасці, адчулі чацвёра маладых спецыялістаў КСУП “Коленскае”, якіх павіншавалі з пачаткам працоўнай біяграфіі і адзначылі падарункамі.

Мерапрыемствы віншавальнага характару былі густа і са смакам “перасыпаны” рознымі гульнямі і забавамі: сцэнкамі з вясковага жыцця, адпачынкам у лазні, хаджэннем на хадулях і г.д. Працавала дыскатэка, а з наступленнем цемені неба было расквечана арыгінальнымі ліхтарыкамі. З канцэртнай праграмай выступіў калектыў самадзейных артыстаў Жыткавіцкага гарадскога Дома культуры. Задаволеныя святам вёскі засталіся ўсе – і моладзь, і пажылыя, якім з самага пачатку сустрэчы былі гасцінна прапанаваны лавачкі.

— Хачу выказаць вялікі дзякуй за маральную і матэрыяььнуд падтрымку гэтага мерапрыемства старшыні сельсавета Вользе Бойка, дырэктару КСУП “Коленскае” Валянціну Карпаву, дырэктару “Жыткавічыхімсервіса” Віктару Атліванаву, прадпрымальніку Мяргею Салко, дэпутатам мясцовага сельсавета, — сказала дырэктар Кольненскага цэнтра культуры і вольнага часу Ірына Радкавец. — А яшчэ падзякаваць прысутным, што падтрымалі нас дружнымі апладысментамі. Будзем сябраваць на культурнай ніве і надалей.

Сяргей Вечаровы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.