Значны ўклад у захаванне і папулярызацыю культурнай спадчыны уносіць Азяранскі раённы цэнтр рамёстваў

мария воробьеваЗначны ўклад у захаванне і папулярызацыю культурнай спадчыны нашых продкаў уносіць Азяранскі раённы цэнтр рамёстваў. І хаця ён адкрыўся ўсяго чатыры гады назад, але калектыў установы ва ўсю раскрыў свае творчыя здольнасці.
Бадай ніводнага святочнага мерапрыемства не абыходзіцца без удзелу раённага цэнтра рамёстваў. Яго выстава саматканых і вышываных рэчаў заўсёды прыцягвае жыхароў і гасцей нашага рэгіёна сваёй прыгажосцю і непаўторным каларытам. Вырабляюцца дзіўныя рэчы рукамі такіх таленавітых майстрых-метадыстаў як Марыя Вераб’ёва, Хрысціна Маркевіч і іх вучняў. У дзень нашага наведвання цэнтра рамёстваў удалося пабачыць, як нараджаецца на ткацкім станку чарговы шэдэўр. Яго ўпэўнена стварала Марыя Іванаўна.
— Зараз тку чарговую посцілку для раённай рэзідэнцыі Дзеда Мароза, якая размяшчаецца ў Ляхавіцкім клубе, — не спыняючы працы, расказала жанчына. — Увогуле мы вельмі часта выконваем заказы нашага аддзела культуры. Напрыклад, да Дня Перамогі выткалі і расшылі кожнаму ветэрану сурвэткі. Але каштоўнасць нашай установы ў тым, што мы вучым маладых шанаваць і дасканала валодаць старадаўнімі рамёствамі, якія шырока былі распаўсюджаны ў нашай мясцовасці. І ткацтва адно з іх. Таксама мы займаемся вышываннем і пляценнем з саломкі.
Менавіта працаваць на ткацкіх станках і навучае Марыя Вераб’ёва азяранскіх школьнікаў. На цяперашні час на заняткі да Марыі Іванаўны пастаянна наведваюцца трынаццаць вучняў. Прычым, не толькі дзяўчынкі, але і хлопчыкі. Дарэчы, як адзначыла ткачыха, апошнія ў майстэрстве не саступаюць дзяўчатам. Вельмі добра працуюць на станку Аляксей Знагаван і Мікалай Чэчка. А вось сярод дзяўчат найбольш дасканала асвоілі старажытнае рамяство Юля Балбуцкая і Алена Казлоўская.
Майстар-метадыст з гонарам прадэманстравала рэчы, якія вырабілі дзеці. Іх у пакоі вельмі многа: саматканых расшытых ручнікоў і посцілак, сурвэтак і іншага. Варта адзначыць, што дзякуючы Марыі Вераб’ёвай і яе калегам, раённы цэнтр рамёстваў значна ўмацаваў сваю матэрыяльную ткацкую базу. Пахадзілі па хатах старых вяскоўцаў, якія раней ткалі, і пераканалі бабуль перадаць кросны ўстанове. Таму цяпер не маюць праблем, на чым вучыць дзяцей. Не ўзнікае пытанняў і з матэрыялам, ніткамі цэнтр забяспечвае кіраўніцтва аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі.
— З узорамі таксама пытанняў няма, — гаворыць Марыя Іванаўна. — Малюю сама, а натхняюць на гэта родныя краявіды.
Ад убачанага ў раённым цэнтры рамёстваў адчуваеш, якім моцным творчым патэнцыялам валодае невялікі калектыў установы. І шчодра ім дзеліцца з маладым пакаленнем. А гэта сведчанне таго, што народныя промыслы яшчэ доўга будуцьжыць у нашым краі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.