Аграрыі Жыткавіцкага раёна вясной плануюць унесці на палеткі 350 тысяч тон арганікі

яровыеЗначна актывізавалі работу ў сельгаспрадпрыемствах па назапашванні і ўнясенні арганічных угнаенняў пад яравую сяўбу.
Аграрыі раёна вясной плануюць унесці на палеткі 350 тысяч тон арганікі. На цяперашні час яе назапашана трэцяя частка або 106,3 тысячы тон. Плённа працуюць на трасах урадлівасці механізатары акцыянернага таварыства «Тураўшчына», сялянскай гаспадаркі М.Р. Шруба, акцыянернага таварыства «Людзяневічы».
Вывезеныя арганічныя ўгнаенні адразу ўносяцца ў глебу. У яе ўжо ўнесена 55 тысяч тон угнаенняў. Найлепш тут абстаяць справы ў КСУПе «Бялёў», сялянскай гаспадарцы М.Р. Шруба, акцыянерных таварыствах «Жыткавічыхімсервіс» і «Людзяневічы».
Сяргей БЕЛКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.