Актыўны ўдзел прынялі ў кірмашы сельгасвытворцы Жыткавіцкага раёна

кирмашАктыўны ўдзел прынялі сельгасвытворцы раёна ў сёлетніх восеньскіх кірмашах. Аб гэтым яскрава сведчыць і атрыманая вяскоўцамі выручка.
Толькі ў Жыткавічах вяскоўцы рэалізавалі гараджанам сваёй прадукцыі на 233840700 рублёў. Думаецца, што гэты паказчык стане яшчэ важэйшым, бо ў суботу пройдзе ў райцэнтры яшчэ адна прадажа сельгаспрадукцыі. Найбольшыя грашовыя паступленні на свае рахункі ад кірмашоў атрымалі ААТ “Рыбгас “Чырвоная Зорка” і “Людзяневічы”.
Плённа гандлявалі прадстаўнікі аграрнай галіны раёна і на кірмашах у Гомелі і Мінску. Там яны прадалі сваёй прадукцыі на 719550000 рублёў. Шырокім асартыментам тавараў гамяльчан і мінчан радавалі прадстаўнікі акцыянерных таварыстваў “Тураўшчына” і “Рыбгас “Чырвоная Зорка”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.