Днямі віталі галоўнага заатэхніка КСУПа “Коленскае” Міхаіла Кісялёва

михаил КиселевДнямі кіраўнік КСУПа “Коленскае” Валянцін Карпаў і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Цімашчэня на агульным сходзе калектыва малочнатаварнага комплексу “Пасека” шчыра і цёпла віталі галоўнага заатэхніка сельгаспрадпрыемства Міхаіла Кісялёва. І падстава для такой урачыстасці была не адна.
Найперш у Міхаіла Феліксавіча надарыўся дзень нараджэння. А па-другое, ён стаў трэцім па выніках абласнога працоўнага саперніцтва за атрыманне добрых паказчыкаў па вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі ў мінулым годзе. За гэтую перамогу спецыялісту ўручылі Ганаровую грамату камітэта сельскай гаспадаркі і харчавання аблвыканкама. Дарэчы, на абласных дажынках дзейнасць заатэхніка адзначана і падзячным лістом абкама прафсаюза.
Быць у ліку лепшых спецыялістаў раёна і вобласці для Міхаіла Кісялёва становіцца справай звычайнай. Да вяршынь майстэрства ён ішоў практычна ўсё сваё жыццё, калі вучыўся ў сельскагаспадарчым інстытуце, а пасля яго заканчэння пачынаў працоўную кар’еру з простага загадчыка фермы. Нямала цяжкасцей прыйшлося тады пераадольваць, але спецыяліст верыў, што для развіцця грамадскай жывёлагадоўлі настануць і больш спрыяльныя часы. З таго часу прайшло не адно дзесяцігоддзе, і гэтая мара заатэхніка спраўдзілася. Кісялёў неаднаразова прызнаваўся лепшым заатэхнікам у рэспубліканскім працоўным спаборніцтве. І невыпадкова. За гады працы на такой клопатнай пасадзе пад кіраўніцтвам Міхаіла Феліксавіча жывёлагадоўчая галіна сельгаспрадпрыемства “Коленскае” зрабіла значныя крокі ў сваім развіцці. Таму і не дзіўна, што жадалі працаўніку падчас узнагароджвання яшчэ большых вытворчых здабыткаў. І як запэўніў спецыяліст, яны абавязкова будуць, бо на фермах гаспадаркі падабраўся працаздольны калектыў, з кожным годам удасканальваецца матэрыяльна база, паляпшаюцца тэхналогіі многіх вытворчых працэсаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.